Капіць дзеясл., незак. Складваць у копы.
А колькі майстроў — касіць, капіць, стагі складваць; жаць, малаціць, веяць! Пячы хлеб, варыць патраўку; калоць свіней, рэзаць цялят! Праць, ткаць, бяліць палатно! Пілаваць дровы, плесці лапці! Багата дзе ёсць чалавеку паказаць свой спрыт, свой талент!.. (І. Мележ. Подых навальніцы)
Параўн.: капіць, капніць — складваць сена ў копы (Шаталава, 73).
Капцанавата прысл. Бруднавата.
Было ўсяго шмат у хаце, але было ў ёй крыху капцанавата. (К. Чорны. Ідзі, ідзі)
Параўн.: капцаны — лахманы, абарванае адзенне (Насовіч, 229).
Картаплянік наз., м. Бульбоўнік.
Яшчэ часамі пастушкі гналі авечкі ветравым полем і туманілі неба дымам сухога картапляніку. (К. Чорны. Зямля) Бывала, успомню перад боем, як картаплянік пахне, калі яго з поля сцягваеш ды ў агонь кідаеш... І зашчыміць сэрца. (Б. Сачанка. Баравое рэха)
Параўн.: картапленьня — націна бульбы (Гуліцкі, 124); картапляне, картапленё — бульбоўнік (Калоша, 135); картапленне — 1) сцябло; лісце бульбы, 2) поле, дзе расла бульба (Сцяцко, 76); картапляньнік — бульбянішча (Бялькевіч, 222); картафлянік — бульбоўнік (ЛГБГ, 178).
Картапляны прым. Бульбяны.
Ёсць піражкі з молатых сухіх картапляных абірках (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах)
Параўн.: картапленё, картаплянік, картафленё, картафлянік, картопнік — бульбоўнік, картопля, картофля — бульба (Сцяшковіч, 221).
Картоплі наз., мн. і Картопля наз., ж. Зборн. Бульба.
Стаяла восень — чорствая, сухаватая — ужо капалі картоплі. (В. Адамчык. Дзікі голуб) Можа вайна пачнецца, дык апошнюю картоплю з пограба забяруць. (К. Чорны. Вясна) «Нясмачная, можа, картопля?» — «Картопля як картопля...» (І. Мележ. Людзі на балоце) Не ўправіліся вывезці і палавіны збожжа — падаспела бульба. Усе рынуліся на поле — капаць картоплю. (І. Мележ. Подых навальніцы) Пад раніцу мароз прыцісне. У некаторых яшчэ картопля не выбрана. (М. Лобан. На парозе будучыні) Каля парога сохла высыпаная з
118 👁