ямы картопля, стаяў кошык парэзанае ўжо на насенне. (В. Адамчык. Хата)
Параўн.: картоплі — бульба (Сцяцко, 76, Сцяшковіч, 221); картопля — бульба (Шатэрнік, 131; Янкоўскі, II, 85; Сцяшковіч, 221; Бялькевіч, 222), бульбіна (Сцяцко, 76); картопель — бульбіна (Янкоўскі, II, 85); картаплянік — бульбяны блін (Жыдовіч, II, 78).
Картопля гл. Картоплі.
Кары наз., мн. 1. Павозка для снапоў, сена і інш.
Шэсць чалавек правілі кары: жніво і ўборка з поля былі блізка. (К. Чорны. Вясна)
2. Калёсы ці сані для перавозкі чаго-небудзь доўгага.
А як пачаўся дзень, прыйшлі маёнткавыя чалавек шэсць з крукамі і сякерамі і расцягнулі па бервяну хату і пачалі класці на параконныя кары. (К. Чорны. Вялікі дзень) Трашчаць, як рассохшыя, кары з казой; трашчаць намаразні, сціснутыя з двух бакоў — знізу і зверху — вязамі... (І. Пташнікаў. Тартак)
Параўн.: кары — калёсы для перавозкі снапоў, сена (Каспяровіч, 156), кароткія сані для перавозкі бярвення і інш. (Яўневіч, 30; Зубрыцкі, 139), падсанкі (Бялькевіч, 223), воз з высокай драбінай (Сцяшковіч, 222), параконная павозка (Жыдовіч, II, 78), воз на двух коней (Яшкін, 114).
Каток наз., м. 1. Кола ў павозцы (БРС-26, 144; Каспяровіч, 158).
Погляд ягоны [Пётры] спыніўся на раскрытым, з гнілымі сценамі хляве, на паламаных і без шын катках у калёсах, на раскіданым плоце. (П. Галавач. Спалох на загонах)
2. Кола вагона.
Неяк выяўна зусім адчувалася, як з кожнай хвілінай, з кожным рытмічным перакатам каткоў далее горад, далее яго сумятня і напружанасць, яго загадкавыя супярэчнасці. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі)
Параўн.: котокъ — кола ў калёсах (Насовіч, 249); каток — кола, калясо (Бялькевіч, 223).
Каўбух наз., м. Страва, прыгатаваная шляхам начынкі свінога страўніка каўбасным мясам.
А добра, Зіначка, як пакрышым, так і добра. Гэта ж
83 👁