Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
печы на камінак учарашняе вуголле і доўга дзьмухала ў яго... (М. Капыловіч. Па хлеб) Лаецца модна, а то і зусім гатова кнігу з рук вырваць ды ў качаргешнік шпурнуць. (/(. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: камешнік — куточак пры печы (Янкоўскі, II, 83); комешник, ковешник — вугал (звычайна ля печы), дзе стаяць качарга, вілкі і інш. (Корань, 140); качаргешнік — куток ля печы для пячных прылад (Сцяцко, 77), качарэжнік (Шаталава, 78; Сцяшковіч, 226). Кавэнчыць дзеясл., незак. Мучыдь, грызці, поедам есці. Мала, што цэлы дзень кавэнчыць над душой, дык i ўначы, калі ляжаш, для прыкладу скажам, спаць у каморы,— прыйдзе стары, прысядзе на парозе і давай пілаваць цябе ржавай пілой — усю ноч. (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Параўн.: кавенчыць — мучыць, кавенчицьца— 1) мучыцца, 2) валаводзіцца (Насовіч, 226); кавэнчыцца — цацкацца, насіцца (Юрчанка, 105), пакутаваць (ад фізічнага болю) {Жыдовіч, II, 75), мучыцца (Шаталава, 68). Кагадзё прысл. Толькі што, зусім нядаўна. Раней, перад гэтым, кагадзе, вакол вяліся гаворкі, спрэчкі аб тым, пра што павінен быў гаварыць сход. (/(. Чорны. Зямля) Параўн.: кадзе — нядаўна, толькі што (Жыдовіч, I, 58; II, 75; Сцяшковіч, 204; Бірыла, 102); кагадзе — калісьці (БРС-62, 364). Кажуронак наз., м. Стары, зношаны кажух. Кажуронак— замыцганы, у дзірках рознага выгляду і памеру. 3 гэтых дзірак вылазяць, як мышы, каўтуны сіваватай шэрсці. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Параўн.: кажарка, кажарына — стары кажух з барана (Каспяровіч, 148); кожурно — старая парваная вопратка з аўчыны (Сакалоўская, 291); кажурына — кажух (Жыдовіч., I, 58). Каза наз., ж. 1. Прылада, з дапамогай якой вымяраюць адлегласць; мерка. Ідзі, браток, набегаўся за дзень з «казою» ды нагоцаўся ў сядле... (Я. Брыль. Апошняя сустрэча) А я толькі што ўскочыў у хату. Хадзіў мераць з «казою» аж на Доўгія. (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) Зося трымалася дзяўчат. Усё смяялася ды жартавала, пакуль у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кавенчйцьца, ковешнйк, комешнйк
7 👁
 ◀  / 145  ▶