Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Зямёц наз., м. Пчаляр....Жыў у часе паншчыны адзін заможны зямец. (М. Гарэцкі. Багатая пчэльня) Параўн.: зямец — пчаляр (Каспяровіч, 139; Мацкевіч, 210). Зяўра наз., ж. Пашча. 3 вакна, як з зяўры дзьме. (Я. Колас. Новая зямля) Параўн.: зяўра— пашча жывёлы, звера (Сцяшковіч, 202). Зяўраць дзеясл., незак. Перан. Глядзець. Дзервяны дашок яе [каплічкі] прагніў і зяўраў чорнымі дзіркамі. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: зяўрыць — адкрываць і закрываць рот, пащчу (Сцяшковіч, 202); зяўріць — адкрываць і закрываць рот пры кананні (Крывіцкі, 125). I Іржаннё і Іржэўе наз., н. Іржышча. [Сонца] сушыла, як бялізну, вільготнае іржаннё і абмоклыя лясы. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Агеньчык скакаў па іржанні. (Там жа) Праз поле, якое пахла палыном і мокрым іржэўем, даляталі мяккія ўдары касцельных званоў. (М. Лынькоў. Два злоты) Параўн.: аржоньня — поле, дзе расло жыта (Бекки, 94). Іржэўе гл. Іржаннё. Ірытавацца дзеясл., незак. Непакоіцца; злавацца. «Так не выпадаем,— ірытуецца панна Вікторыя. (3. Бядуля. Салавей) К Кавенька наз., ж. Качарга. Белы хвост яго [бугая] выгінаўся кавенькай. (М. Ракітны. Селькоры) Параўн.: кавенька, каменька — палка, якою апіраюцца пры хадзьбе (Шаталава, 68; Янкоўскі, I, 88). Кавёшнік і Качаргёшнік наз., м. Качарэжнік; месца каля печы. Маці патупала ў кавешніку, выграбла качаргою з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 145  ▶