Я ж вас добра памятаю. Уга, яшчэ як памятаю. — Ды я хлопец знакаметны. (/С. Чорны. Сястра) Знакаметны нейкі чалавек... твар у яго такі. (К. Чорны. Зямля) Параўн.: знакома, знакомец — знаёма, знаёмец (Бялькевіч, 195); знакаметны — знакаміты (Бірыла, 102). Знарочысты прым. Спецыяльна зроблены. Абраз прымацаваны да знарочыстых насілак з чатырма канцамі і чатырма кароценькімі ножкамі пад імі. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: знарочысты — наўмысны (БРС-62, 345). Значыць дзеясл., незак. Мець выразную прыкмету. Наста думае, што карова будзе цяліцца толькі ў канцы месяца, а можа аж пасля каляд, нядаўна значыць пачала. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: значыцца, значыць — мець прыкметы блізкага ацёлу (Крывіцкі, 124; Сцяцко, 69). Зніціцца дзеясл., зак. Сціснуцца. I калі павялі каменданта да школы, сабраўся Ciпак у камячок, зніціўся і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні. (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Параўн.: зьніціўся — прыкінуўся, прыбядніўся, паказаў сябе не такім, якім ёсць сапраўды (Прач, 165); зніцець — вырасці тонкім, высокім, кволым (Шаталава, 65). Знушчацца дзеясл., незак. Здзекавацца, глуміцца. Лаялі і без таго пакрыўджанага Івана: «Родна жонка знушчаецца — дажыў чалавек!» (М. Гарэцкі. Зіма) Параўн.: знуста — звод; звадыяш (Бялькевіч, 196). Зыраць дзеясл., незак. Зіркаць. Мусіць, таму Мароз нічога не сказаў болей. Маўчаў, маўчаў ды як крыкне ўбок: «Во ён, во — глядзіце!» I сам улева ад дарогі зырае, плячом ды галавой паказвае, быццам там убачыў каго. (В. Быкаў. Абеліск) З'яд наз., м. Вельмі злосны. Самае цяжкае — гэта аблажыць яго [вепрука]. Бывала, як пена ў яго з рота падаць пачне. Што ж гэта такі з'яд-звярына. Не дай бог. (К. Чорны. Зямля) Параўн.: заяда — заядлівы (Жыдовіч, III
Дадатковыя словы
зяд
7 👁