луг з казой-двухмятроўкай праз плячо не прыйшоў брыгадзір Адась i не сказаў, што прыехаў Ахрэм (У. Кузьмянкоў. Вяртанне) 2. Санкі. Трашчаць, як рассохшыя, кары з казой. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: каза— мерка, збітая ў форме літары А, калы для вымярэння плошчы (Сцяцко, 71); кыза— прылада для коўзання з горак (Бялькевіч, 241); каза i козачка — падсанкі (Крамко, 89). Казан н а з м. Кацёл; посуд, у якім вараць на кастры....Каля Дзятліхі, што варыла картоплю ў казане, растарэквалі з Сарокаю ўжо Нібыта-Ігнаціха, Чарнушкаў мачыха, Дзятлікавых нявестка Маня, яшчэ некалькі суседак. (/. Мележ. Подых навальніцы) Варыва забулькала, і рыбак зняў казанок з сошкі і паставіў на траву. (Б. Сачанка. У жыдді) Параўн.: казан — кадёл (Каспяровіч, 149); казан і казанчык — невялікая пасудзіна, звычайна медная, зручная для карыстання ў час жніва, касьбы, у паходзе... (Прач, 165); казанец — чыгунок з вушкамі (Бялькевіч, 217). Каліўё(е) наз. н. Зборн. Бацвінне; наземная частка раслін. Юзік стараўся збіць тонкім дубцом каліўё сухога зелля (К. Чорны. Зямля) Трашчыць пад нагамі ў каня і пад дышлам у плузе каліўе мерзлага сухога бульбеўніку... (/. Пташнікаў. Тартак) У прыдарожнай вёсцы Будзілавічах ярка чырванелі ў гародчыках апошнія зацвітаўшыя вяргіні, на гародах у разараных барознах з палеглым каліўем капаліся вясковыя цёткі і маладзіцы — выбіралі бульбу. (В. Быкаў. Абеліск) Параўн.: каліўё — націна (Калоша, 155); каліўе — каліва (Сцяшкоеіч, 208), бульбоўнік (Жыдовіч, III, 58). Каляснік наз., м. Невялікі воз. Трава стаяла цэлая. Лявончык з нейкім хваляваннем і трывогаю памянташыў касу, з заміраннем сэрца паглядзеў на высокую і густую мятліцу, па-гаспадарску прыкінуў, што павінен зграбці тут не менш добрага калесніка. (Г. Далідовіч. Помнік на ўзгорку) Сянцо мае сохне... Учора выбіў каляснік на Залючыне. (М. Капыловіч. Пустальга
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁