Зямец наз., м. Пчаляр.
...Жыў у часе паншчыны адзін заможны зямец. (М. Гарэцкі. Багатая пчэльня)
Параўн.: зямец — пчаляр (Каспяровіч, 139; Мацкевіч, 210).
Зяўра наз., ж. Пашча.
З вакна, як з зяўры дзьме. (Я. Колас. Новая зямля)
Параўн.: зяўра — пашча жывёлы, звера (Сцяшковіч, 202).
Зяўраць дзеясл., незак. Перан. Глядзець.
Дзервяны дашок яе [каплічкі] прагніў і зяўраў чорнымі дзіркамі. (Я. Колас. На ростанях)
Параўн.: зяўрыць — адкрываць і закрываць рот, пашчу (Сцяшковіч, 202); зяўріць — адкрываць і закрываць рот пры кананні (Крывіцкі, 125).
І
Іржаннё і Іржэўе наз., н. Іржышча.
[Сонца] сушыла, як бялізну, вільготнае іржаннё і абмоклыя лясы. (З. Бядуля. Язэп Крушынскі) Агеньчык скакаў па іржанні. (Там жа) Праз поле, якое пахла палыном і мокрым іржэўем, даляталі мяккія ўдары касцельных званоў. (М. Лынькоў. Два злоты)
Параўн.: аржоньня — поле, дзе расло жыта (Бекіш, 94).
Іржэўе гл. Іржаннё.
Ірытавацца дзеясл., незак. Непакоіцца; злавацца.
«Так не выпадае»,— ірытуецца панна Вікторыя. (З. Бядуля. Салавей)
К
Кавенька наз., ж. Качарга.
Белы хвост яго [бугая] выгінаўся кавенькай. (М. Ракітны. Селькоры)
Параўн.: кавенька, каменька — палка, якою апіраюцца пры хадзьбе (Шаталава, 68; Янкоўскі, І, 88).
Кавешнік і Качаргешнік наз., м. Качарэжнік; месца каля печы.
Маці патупала ў кавешніку, выграбла качаргою з
82 👁