печы на камінак учарашняе вуголле і доўга дзьмухала ў яго... (М. Капыловіч. Па хлеб) Лаецца моцна, а то і зусім гатова кнігу з рук вырваць ды ў качаргешнік шпурнуць. (К. Крапіва. Мядзведзічы)
Параўн.: камешнік — куточак пры печы (Янкоўскі, II, 83); комешник, ковешник — вугал (звычайна ля печы), дзе стаяць качарга, вілкі і інш. (Корань, 140); качаргешнік — куток ля печы для пячных прылад (Сцяцко, 77), качарэжнік (Шаталава, 78; Сцяшковіч, 226).
Кавэнчыць дзеясл., незак. Мучыць, грызці, поедам есці.
Мала, што цэлы дзень кавэнчыць над душой, дык і ўначы, калі ляжаш, для прыкладу скажам, спаць у каморы,— прыйдзе стары, прысядзе на парозе і давай пілаваць цябе ржавай пілой — усю ноч. (Я. Брыль. У Забалоцці днее)
Параўн.: кавенчыць — мучыць, кавенчицьца — 1) мучыцца, 2) валаводзіцца (Насовіч, 226); кавэнчыцца — цацкацца, насіцца (Юрчанка, 105), пакутаваць (ад фізічнага болю) (Жыдовіч, II, 75), мучыцца (Шаталава, 68).
Кагадзе прысл. Толькі што, зусім нядаўна.
Раней, перад гэтым, кагадзе, вакол вяліся гаворкі, спрэчкі аб тым, пра што павінен быў гаварыць сход. (К. Чорны. Зямля)
Параўн.: кадзе — нядаўна, толькі што (Жыдовіч, I, 58; II, 75; Сцяшковіч, 204; Бірыла, 102); кагадзе — калісьці (БРС-62, 364).
Кажуронак наз., м. Стары, зношаны кажух.
Кажуронак— замыцганы, у дзірках рознага выгляду і памеру. З гэтых дзірак вылазяць, як мышы, каўтуны сіваватай шэрсці. (З. Бядуля. Язэп Крушынскі)
Параўн.: кажарка, кажарына — стары кажух з барана (Каспяровіч, 148); кожурно — старая парваная вопратка з аўчыны (Сакалоўская, 291); кажурына — кажух (Жыдовіч, I, 58).
Каза наз., ж. 1. Прылада, з дапамогай якой вымяраюць адлегласць; мерка.
Ідзі, браток, набегаўся за дзень з «казою» ды нагоцаўся ў сядле... (Я. Брыль. Апошняя сустрэча) А я толькі што ўскочыў у хату. Хадзіў мераць з «казою» аж на Доўгія. (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) Зося трымалася дзяўчат. Усё смяялася ды жартавала, пакуль у
81 👁