Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
...Назаўтра Гарошына ішоў па вуліцы нібы звіхтованы. (В. Дайліда. Лазня) Параўн.: зьвіх, зьвіхтавацца, зьвіхтаваць (Янкоцскі. III, 43—44). Згамтаны дзеепрым. Скамечаны. Калі кажушком і світай, згамтанымі разам, ён [Кастусь] абкруціў дрэва вышэй пілы і перацягнуў сваёй папружкай, звон і сапраўды стаў глушэйшы. (Д. Чорны. Пошукі будучыні) Параўн.: згомуано, згомтаць — пакладзеная (пакласці) абы-як, не згарнуўшы (Сцяцко, 66); згамтаваны, згамтаны, згомтаны — памяты, пакамечаны (Сцяшковіч, 190). Згаралкі наз., мн. гл. Гарэлікі. Мікіта Лазун сядзеў у канцы стала адзін і займаўся сваёй улюблёнай работай — абскрэбваў нажом «згаралкі», гэта значыць падгарзушую бульбу. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: згарак — прыгарка (Сцяшковіч, 190); згарк і— бульба з прыгаркамі (Шаталава, 64). Злашча прысл. Тым болыы; добра калі (Бялькевіч, 193). Як убачыў чужых людзей, а злашча гарадскога брыгадзіра, ён шыбчэй завінуўся каля атопка, і белыя хваравітыя вусны яго ледзь прыкметна задрыжалі. (Лі Зарэцкі. Вязьмо) Кубак адразу згроб сабе Рыгор (у кубку, бач, не відаць, калі і перальеш; а хто гэта калі, а злашча Рыгор, не стараўся спажыць сам болын за людзей?!) (/(. Чорны. Вясна) Злякацца і Злякнуцца дзеясл., зак. Спалохацца. Не з лёгкім одумам выйшаў з лесу хлопец. Ішоў паволі, пад дом. У дарогах-вілах злякнуўся. (/. Пташнікау. Чакай у далёкіх Грынях) Ціток ажно злякнуўся спярша — гэта ж такі мароз, магло ўсё здарыцца! — але пачуў, што людзі дыхаюць, замітусіўся каля саней. (/. Чыгрынау. Плач перапёлкі) Параўн.: лякацца, злякацца — (с)палохацца (Гарэцкі, 139; Каспяровіч, 182; Шатэрнік, 151; Сцяшковіч, 195); зьлякнуцца — спалохацца (Бялькевіч, 211). Злякнуцца гл. Злякацца. Знакаметны прым. Прыкметны. 44
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
71 👁
 ◀  / 145  ▶