А цяпер нашаму старшыні сельсавета Карчэню не ў галаве лазня, бо ён сам толькі тады мыўся, калі нарадзіўся. Увесь закарэлы i затабаканюханы. От, знайшлі каго за старшыню! (Я. Пестрак. Серадзібор) Затка наз., ж. i Заткала наз., н. Самаробная затычка, корак. [Чачык] парашыў раздзяліць самагон у бутлі напалам і, збочыўшы ў кусты, выцягнуў затку. (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Лусту хлеба i бутэльку малака, закаркаваную скручаным з чыстага лапіка заткалам, бацька бярэ з сабой на шашу — там ён б'е каменне... (В. Адамчик. Два злоты) Параўн.: заткала— корак, пробка (Насовіч, 128), затычка (Каспяровіч, 123); заткыла — заткала, корак (Бялькевіч, 184, Сцяшковіч, 183). Заткала гл. Затка. Збакаць дзеясл., зак. Іран. Выгнаць з працы. «Дык гэта дябе з сельсавета збакалі ўжо?» — запытаў Грамабой. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: збакаць— выгнаць, прагнаць; адхіліць (БРС-62, 323). ЗбамбГць дзеясл., зак. Украсці. Пярэдні ехаў Іван Боганчык на сваім ў яблыкі жарабку, якога ён, ужо як паявіліся партызаны, прывёў ноччу, «з-за рак'і» — «збамбіў» — і шкадаваў, што роднага бацьку... (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: збамберыць — украсді (Сцяцко, 65). ЗбГтка наз., ж. Масла, збітае ў бойцы за адзін раз. Узяўшы з сабой пару сыроў, збітку масла... дзесяткі ca два яечак ды бутлю малака, ішла [дётка Ганна] раніцай у горад. (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Зборня наз., ж. Хата ді месца, дзе збіраюцца людзі (на вячоркі, сход і інш.). Не ведаў спакою Сцяпан — не толькі гутарыў на зборні вечарамі, але часамі браў з сабою і кніжку. (Я. Пестрак. Яе перамога) Кабеты ў чырвоных, зялёных і сініх андараках, у суконных кабаціках і зграбных світках сядзелі і стаялі ў зборні і на валасным двары. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Звіхтованы дзеепрым. Звіхнуты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ракі
22 👁