Цішка] усё зарыўся на Зоею, доўга не ішоў, пакуль яны не пачалі збірацца спадь. (У. Кузьмянкоу. Вяртанне) Параўн.: зарыцца— квапіцца (Шаталава, 61). Засаўкі наз., мн. ЖэрдкІ. якія служаць замест варот для выезду ў поле ў канцы сядзібы. Ен [Сцёпка] падняўся, выйшаў з адрынкі, пастаяў трохі на прыгуменні, а потым пералез цераз засаўкі і пасунуўся ў поле. (Я. Колас. На прасторах жыцця) Калі ідзе Сомік рана ў гумно, дык яны [свінні] яшчэ здалёк снуюць. Тады заеаўкі — гоц, гоц, як сабакі, і пайшлі. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: засуука — засаўка, запор у варотах; засыўка — палка, якую парсоўваюць у вушка кубла. каб замкнуць (Бялькевіч, 183). Заскак наз., м. Клямка, засаўка. Калі я бразнуў заскакам новай брамкі, да варот, пад ногі мне пакаціўся з абураным брэхам шчанюк. (Я. Брыль. У Забалоцці днее)...Алесь выскачыу голы на двор, бразнуў дзвярыма і ўзяў іх на заскак. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Застаронак наз., м. Месца для снапоў, збожжа ў гумне, хляве, адрыне. Здавалася — вось-вось адарвецца ад снапоў, стане на момант роўна — і паляціць назад, і Ганна паляціць спіной на застаронак, на вострую яго агароджу 3 плашак. (I. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: застаронак — адгародка (Жыдовіч, I, 53). месца ў гумне паабапал току, дзе складаецца збожжа (Бялькевіч, 182); засторонок — 1) месца для сена ў хляве, 2) месца ў гумне на таку для снапоў, збожжа, 3) аддзяленне ў «каморы» (ЛП, 138). Застрэшнік наз., м. Ніжні край саламянай страхі; застрэшша. [Чачык] бачыў праз акно, як дзесьці угары на ўзроўні з яго застрэшнікам мільгаюць... сані. (I. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Параўн.: острашнык, застрэшнік — маленькі снапок, які кладзецца ў ніжні рад пры пакрыцці страхі (Клімчук. 53; Бялькевіч, 183). Затабаканюханы прым. Прапахлы тытунём (Сцяшковіч
6 👁