Параўн.: вкляклый — завялы, вклякнуты — вянуць, старэць (Клімчук, 26). Закоскі наз., мн. Пачатак касьбы. На ўсходзе сонца з Грынёў прывозяць дзве касілкі... Кажуць, з адной пойдзе трактар... Гэта падмога касдам, што прыехалі ўчора на закоскі (I. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях) Параўн.: абкоскі— канец сяўбы (Каспяровіч, 5). Закоцвіны наз., мн. Вышкі....Але ж на хаце ў мяне дык і сена няма. Есдь трохі ў пуні, на закоцвінах. (I. Чыгрынаў. Жыве ў крайняй хаде ўдава) Параўн.: закот — франтон (Каспяровіч, 118; ЛГБГ, 176); закоціна— бервяно з закоту (Янкоўскі, II, 69). Замёжак наз., м. Узмежак, мяжа....Утраіх нельга было ісці побач вузкім замежкам. (А. Кулакоўскі. Расде мята пад акном) Параўн.: замежак — узмежак (Гуліцкі, 124; Сцяцко, 61), участак па-за полем, мяжа (Выгонная, 102). Запёра наз., ж. Адгароджаная частка гумна, адрыны, хлява....Прыязджай, забяры, яны [лістоўкі] і цяпер недзе там завалены ў заперы. (Я. Скрыган. У Кірылы на хутары) Калі бацькі не было дома, мы намалочвалі мяшок зерня,— аўса, ячменю, жыта,— і хавалі яго ў заперу. (Я. Скрыган. Свая аповесць) Пазвязваў клункі, укінуў іх у пустую заперу і заваліў сенам. (А. Чарнышэвіч. Світанне) Параўн.: запіэра (Сержпутоўскі, 49); заперак — перагародка з бярвенняў у гумне (Шаталава, 61); запера — дыхальная плёнка, дыяфрагма (Бялькевіч, 180); запер — франтон (ЛГБГ, 300). Запёрына наз., ж. Дошка, брус у заперы. Мікалай узяў у рукі пілу, прысеў на заперыну... (К. Чорны. Зямля) Параўн.: заперка— 1) засаўка ў дзвярах, 2) франтон (Шаталава, 61). Зарыцца дзеясл., незак. Заглядацда; зайздросц'іць. — Ты пэўна і не ведаеш, што табе Васіль Бераг ставідь падножку,— заўважыў Сёмка. — У чым? — пацікавіўся Рыгор. — Зарыдца на Зоею! (Ц. Гартны. Сокі цаліны
Дадатковыя словы
зайздросціць
8 👁