Параўн.: заедкі — закуска (Насовіч., 184, Каспяровіч, 116; Бялькевіч, 176). Зажон наз., м. Адработкі ці заработкі жнівом. Зося хадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра сваё... (#. Брыль. Сірочы хлеб) Параўн.: зажуон (Сержпутоўскі, 52). Заздрочыць дзеясл., зак. Занепакоіць. Рыгор ізноў абярнуўся думкамі к ёй [забастоўцы]. Заздрочыла хаценне, хутчэй бы яна вынікала ды як найлепш прайшла. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: здрочыць — прылашчыць (Каспяровіч, 132); здракаваць — гізаваць (Янкоўскі, III, 45); здрочыцца — гізаваць (Шаталава, 64). Займаздароў прысл. Дарэмна, марна. [Сёмка] ад злосці ці з крыўды хвасянуў займаздароў па кані і ўголас нокнуў: «Но-о, каб ты здохла! Падбяжы ж крыху!» (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Ды хоць бы вы ўжо не хлусілі, мужчыны. Навошта вам займаздароў вочы заліваць... (Ц. Гартны. Прысады) Параўн.: займаздароў — дарма, дарэмна (Каспяровіч, 117). Закарвашы наз.} мн. I. Манжэты. На вуліцы перад нашым акном спынілася машына, поўная палідыянтаў — у чорных шынялях з шэрымі каўнярамі, шэрымі закарвашамі. (В. Адамчык. Раяль з адламаным вечкам) 2. Закуткі, куточкі, патаемныя месцы. Пакойчык быў сухі, цёплы, зусім прасторны для аднаго чалавека, але затое ж якіх толькі пячурак, ямак, закарвашачкаў не нарабіў тут Лапко! (Я. Колас. Адшчапенец) Дзед Талаш напэўна і сам не адказаў бы сабе, каго яму болей страшна: нячыстай сілы, вера у якую ўсё ж такі тлелася дзесь у закарвашках дзедавайудушы, звера ці ліхога чалавека ў вобразе польскіх жаўнераў. (Я- Колас. Дрыгва) Параўн.: закарвашы— чырвоныя манжэты ў жаночай світцы (Сакалоўская, 287; Шаталава, 59); закарвашкі — цёмныя вуглы (Сцяшковіч, 174). Закляклы дзеепрым. Змерзлы; занямелы.ў Старшыня прысеў паміж Мікодымам і Параскаю, працягнуў чырвоныя закляклыя рукі да грубкі. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка
Дадатковыя словы
дзедавай^душы
6 👁