Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Плевелы спаліш, а чыстую пшаніцу паложым у жытніцу. (Я. Колас. На ростанях) 2. Перапёлка. Гэтай расы нап'ецца перапёлка-жытніца і, відаць, ачмурэўшы ад саладжава-хмельнага паху жыта, парушыць дрыготкую цішыню сваёй адвечнай песняй... (У. Кузьмянкоў. Бацька) Жэўраць дзеясл., незак. Перан. Грызці. Яўхімаў воз, неахайны, крывы, крактаў, нібы недавольны нечым таксама,— Глушак слухаў гэта, і ў ім з гневам рос жаль да Яўхіма, жэўрала няясная, неабходная надзея (/. Мележ. Подых навальніцы) Параўн.: жэрці— прагна есці (Бялькевіч, 171); зяўрыць — адкрываць рот, пашчу (Сцяшковіч, 202). 3 Загібаць дзеясл., незак. Затрымлівацца; дарма траціць час. Паабедаўшы, доўга не загібаючы, ён [Мікола] адправіўся на пасеку, а Зося паехала скародзіць (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Загумень наз., ж. і Загумёнкі наз., мн. Участак зямлі за будынкамі; загуменне. Пад раніцу, калі навокал усё ўжо спала, Іван сам вывеў Віктара на загумень. (М. Лобан. На парозе будучыні) Дзён праз колькі пад Журавінкаў агарод з загумені падышоў Цярэшка. (М. Лобан. Гарадок Устронь). А той, у гетрах і фрэнчы, ішоў з загумёнак па сцежцы, без асаблівай асцярогі. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: загумяньня— участак поля за гумном (Г*/ліцкі, 123); загумець — загуменне (Шаталава, 58). Загумёнкі гл. Загумень. Задугаць дзеясл., зак. Затупаць. Пасля Наста пачула, як ляпнулі вароты i на двары ля сдяны задугаў нагамі нехта чужы. (/. Пташнікаў. Тартак) Заёдкі наз., мн. Халодная закусь. У пакоі стаяла некалькі доўгіх сталоў, воддаль ля сцяны буфет з «заедкамі»: рыба, селядцы, яйкі, булачкі... (3. Бядуля. Язэп Крушынскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загўмень, задўгаць, напецца, іліцкі
8 👁
 ◀  / 145  ▶