Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Зжатая збажына. Андрэй наблізіўся да сцірты. Тут аж душыла ад густота паху жніўя. (М. Лобан. Гарадок Устронь) Параўн.: жнивенне — зжатае поле, жніво (Насовіч, 157). Жніўнік гл. Жнёўнік. Жуйка наз., ж. Жвачка (у каровы)....На абгароджаным штыкетам пляцы паводдаль грувасціліся падводы з сенам, стаялі і жавалі жуйку каровы, павісквалі свінні... (М. Капыловіч. Па хлеб) Параўн.: жуйка — 1) жвачка, 2) вялы, непаваротлівы чалавек (Клімчук, 33; Сцяцко, 57). Журавель наз., м. Перан. Вялікая бутэлька, бутля. Уее выпілі, і надалей справа пайшла лягчэй. Хутка на стале з'явіўся «журавель» з вішнёўкай. (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) Параўн.: журавель — бутэлька на 3 літры (Янкоўскі, 11,66). Жытло наз., н. Жыллё. Як жа гэта?! Будуеце самі — і без жытла!.. (/. Мележ. Дом пад сонцам) «Мы сабе асобна буданчык зрабілі... Вунь там»,— паказаў я рукою на прагаліну, дзе было наша жытло. (Б. Сачанка. Баравое рэха) Яно, вядома, лепей, калі такі пакой будзе. Прыехаў хто — не трэба брыгадзіра ўпрошваць, каб арганізаваў жытло i ўсё такое. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Добра ў горадзе, што жытло даюць. А восЬ наша хата адно што ліпіць. Як скажуць у сяло пераносіць, то хоць плач. (У. Дамашэвіч. Бярозавы сок) «Як, столькі за гэта гніллё?» — перапытаў ляснік.— «Каму гніллё, а каму жытло...» (А. Кудравец. Такі дзень) Параўн.: жытло — жыллё (БРС-62, 269). Жытнік наз., м. Хлеб з жыта....У торбах — хлеб-жытнічак, сала, сыр і нават солі жменька... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) У тую раніцу маці спякла два жытнікі. Адным паснедалі, а другі... яна схавала на вячэру i пайшла ў лес па чарніцы. (М. Капыловіч. Па хлеб) Наўрад ці ёсць што на свеце смачнейшае за свежы жытнік! (А. СавІцкі. Палын — зелле горкае) Параўн.: жытнік (Янкоўскі, III, 37). Жытніца наз., ж. 1. Устар. Памяшканне для захавання жыта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жўйка, зявіўся
8 👁
 ◀  / 145  ▶