Ткнуўшы ў зубы папироску, хлопец... прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь за жарынкай. (М. Ракітны. Паранька) Параўн.: жарына— (асобны) вугаль (Бялькевіч, 166). Жаўцяк наз., м. Жоўты пясок. Старэйшы ляжаў бачком, а той, малады,— дагары, шырока раскінуўшы рукі. Шапка яго адкацілася недалёка ад галавы, і валасы былі ў жаўцяку. (У. Кузьмянкоў. Іх аставалася трое) Параўн.: жыўцяк — жоўты пясок (Бялькевіч, 170); жаўняк — пераспелы агурок (Сцяшковіч, 161); жаўтапесак — пясчаны бераг, пясчанае дно, пясчаная глеба (Янкоўскі, II, 65). Жмакі наз., мн. Макуха, жамерыны. I на ўвесь дзень — маленькі кавалачак цэглы з бульбянога шалупіння і льняных жмакаў — гэта пад відам хлеба ці «бабкі». I болып нічога. (М. Гарэцкі. Віленскія камунары) Параўн.: жмак — жмут, скрутак, жмакаць — мяць, коўчыць (Янкоўскі, III, 36); жмаць — ціснуць (БРС-26, 102). Жмах наз., м. Жмут, жменя. Стэпа, як стаяла, так кінула ашматкі патрапанай аборкі і жмак вышмуляваных ануч з пляча і панеслася ў хату. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: жмак, жмакаць (Янкоўскі, III, 36); жмыкаць — мыць бялізну (Шаталава, 55). Жнеўнік і Жніўнік наз., м. Іржышча. Налева і направа стаялі вялізныя тарпы саломы, адкідаючы доўгія цені. Пад месячным святлом зіхацеў жнеўнік, у палях было ціха і светла. (С. Грахоўскі. Ну i ашуканцы) Пад нагамі шамацеў леташні прымяты жніўнік. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: жнеўнік — жытняе поле (Шатэрнік, 94), іржэўнік (Жыдовіч, I, 49); жніўнік — пні, рэшткі сцябла на зжатым полі (Каспяровіч, 108; Жыдовіч, III, 46), поле, з якога зжаты зернявыя культуры (Выгонная, 101). Жніўё наз., н. 1. Зжатае поле, пожня. Удалечыні віднеўся маленькі трактар, што хадзіў уздоўж паляны, апрацоўваючы жніўё дыскавымі культыватарамі. (У. Краўчанка. Вясна на Палессі
11 👁