Параўн.: дзейкаць — пляткарыдь (Каспяровіч, 139; Прач, 164; Юрчанка, 76; Бялькевіч, 151; БРС-62, 244). Дзёрціся дзеясл., незак. Расці ўверх, чапляючыся за што-небудзь, Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна — павесілі галовы сланечнікі, не дзярэцца на платы гарбузнік, чарнее бульбянік. (/. Навуменка. Ведер у соснах) Дзюпарты прым. Дзіравы, з дзіркамі. Стражнік не паварушыўся і Рыгораў дзюпарты башмак трапіў у заскарузлую ільдом калдобіну. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: дзюплё — дупло (Сцяшковіч, 144). Дзялка наз., ж. Дзялянка, надзел. Уздрыгваю: Ура! Не, гэта сястра кліча мяне ісці снедаць, а дзялка — ліха з ёй... (/. Пташнікаў. Бяроза маўчала)...На другі бок нашае «дзялкі» было поле Клемуса Войны. (В. Адамчык. Дзікі голуб) Параўн.: дзялка— 1) дзялянка, 2) нгдзел зямлі, хутар (Сцяцко, 52), участак (Сцяшковіч, 146), кавалак зямлі, якім надзялялі пры Полынчы малазямельных (Жыдовіч, I, 45), соткі, выдзелены для апрацоўкі ўчастак поля (Шаталава, 50). Е Емка наз., ж. Чапяла; прылада брадь скавараду. У мадеры левая рука механічна адшукала ёмку, па» трымала і паставіла зноў. (Я. Галавач. Дасужая) 3 хаты з ёмкаю выбегла Лазарыха. (Я. Галавач. Спалох на загонах) Параўн.: ёмка — чапяла (Янкоўскі, I, 70; Сцяшковіч, 157); ёмка, омка — чапяла (ДАБМ, карта № 251, с. 824). Ж Жанкі наз., мн. Жанчыны, кабеты. Жанкі аж расцвілі ад задавальнення. (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) Жарынка наз., ж. Гарачы вугалёк. Не спіцца Андрэю. Жарынкаю блішчыць у яго руцэ папироса. (Я. Пестрак. Сустрянемся на барыкадах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папйроса
32 👁