Сяды-тадЫ вЫходзІў у круг і не вельмі ахвотна, аЛе «па-выкшталцонэму» дыгаваў у вальсе пагардлівы маўклівы Зыгмусь. (#. Брыль. Апошняя сустрэча) Параўн.: дыганне, дыгі— 1) прысяданне, 2) ісці памалу, як бы прысядаючы, 3) паклоны (Насовіч, 149); дыгаты — з доўгімі нагамі, цыбаты, дыгаць — моцна біцца (пра сэрда), дыгусь — цыбаты (Сцяцко, 55); дыгаць — скакаць (Сцяцко, 52). Джвагаць і Джвэгаць дзеясл., незак. 1. Стукадь (пра « . з ў лесе джвагнула,— адказаў Міхал.— У тым баку, за гумном, дзе старыя бярозы...» (С. Александровіч. Ад роднае зямлі) 2. Гукаперайм. Біць, удараць якім-небудзь прадметам. У карчах нехта джвэгаў касою. (М. Капыловіч. Сірата) Параўн.: джвогаць — модна стукадь (Варава, 112). Джвэгаць гл. Джвагаць. Джгаць дзеясл., незак. 1. Хутка ісці, імчацца. Бушмар джгаў аднекуль дарогаю. (К. Чорны. Лявон Бушмар) «Здалёку джгаеш?» — спытаўся я, каб не маўчаць і хоць што сказаць. (Б. Сачанка. Барвы ранняй восені) 2. Паганяць; біць модна. Двое з-за стога выйшлі. Добра, што Саўчык каня скарэй джгануў, а то прыкончылі б. (М. Лобан. Гарадок У стронь) Параўн.: джг(т)аць — хутка бідь (Каспяровіч, 110), 1) кусаць, 2) легка, хутка ісці (Яўневіч, 21), бегчы (Юрчанка, 75); джгаць — 1) біць, муштраваць, 2) сячы (пра аваднёў), 3) хутка ісді (Сцяцко, 51), Дзейкаць дзеясл., незак. Гаварыць; пускадь плёткі. Дзейкалі ў нас людзі, што спаліў яго [падпалынчыка] пан у лесе... (М. Гарэцкі. Досвіткі) Ат, можа і няпраўда гэта зусім. Мала, што дзейкаюць людзі... (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) дж дз з
12 👁