зямлю без догляду чалавека — без вакон, без дзвярэй, з выдранымі дзе-нідзе сценамі, ca стрэхаў жмутамі вісіць салома... Свеціць рэбрамі драбёст. (17. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: дробесцё— дробны лес, асабліва жэрдкі, падрыхтаваныя на страху пад салому (Насовіч, 146); драбесцё — жэрдачкі для прымацавання саломы (да ла« таў) пры пакрыцці страхі (Сцяцко, 53); драбёст, драбясць — жэрдзе, тонкія жэрдкі, якія прымацоўваюцца ўпоперак да лат!пры пакрыцці страхі (Сцяшковіч, 150); грабяст, драбясцё — паплёт (Шаталава, 51). Драбкач наз., м. Нешта з'езджанае (пра матацыкл, машыну і інш.). Юзік ведаў, што Мішка дзеля былой дружбы, дзеля дзіцячых успамінаў сарве ахвотна дзень, будзе шчаслівы, калі ён пад'едзе на яго драбкачы (Г. Далідовіч. Дамашанская каралева) Параўн.: драпчак — від брычкі (Сцяцко, 54); драбы — косді (Сцяшковіч, 150). Дрыжака наз., ж. Дрыжыкі. Калі трохі палягчэла, стала ўжо не да бульбы — ён [Сотнікаў] выпіў паўкварты вады і заплюшчыў вочы. У галаве хмельна кружылася, цела калаціла дрыжака. (В. Быкаў. Сотнікаў) Дудкі наз., мн. Боты з вузкімі халявамі; увогуле што-небудзь вузкае, што шчыльна аблягае цела. Лёня памятае яго — гладкага здаравілу з вяргіняй за раменьчыкам шапкі, у ботах-дудках з такімі пругкімі халявамі, што, не разуўшыся, дазалі, у іх нельга было прысесці нават з бяды. (#. Брыль. Апошняя сустрэча) Дудурыцца дзеясл., незак. гл. Аддудырвацца. Селянін вылез з ямы, атрос запэцканыя ў гліну картовыя штаны, якія дудурыліся ў яго, быццам у малога, на каленях, таксама падышоў да забітага. (/. Чьігрынаў. Плач перапёлкі) Дуйка наз., ж. Завея, мяцеліца. У полі круціла дуйка, але вецер быў чамусьці мяккі, як у адлігу. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Параўн.: дуйка — мяцеліца з ветрам (Каспяровіч, 100). Дыгаваць дзеясл., незак. Рухацца павольна, з натугай
Дадатковыя словы
дудўрыцца, дўдкі, дўйка, зезджанае, падедзе
18 👁