Длубаць дзеясл., незак. Калупаць. Клерык усміхнуўся хітра і длубаў зубы спецыяльнай зубадлубкай... (3. Бядуля. Салавей) Параўн.: длубаць — калупаць (Насовіч, 134; Сцяцко, 53; БРС-62, 148); длубак — дзюба (Шаталава, 51). Днушка наз., ж. Прадмет, на якім крышаць ці рэжуць сала, мяса і інш. Зіна... бярэ цёплыя кавалкі мяса з вялізнай сіняй міскі... шлёпае іх на днушку і скоранька рэжа. (А. Кудравец. Марута і Зіна) Параўн.: днушка — пагабляваная прадаўгаватая дошчачка, на якой крышаць капусту, буракі, сала і інш. (Жыдовіч, I, 46); днішча, дно, днушка — дошка, на якой рэжуць сала (Сцяшковіч, 147); дэнка, дэначка — дошчачка, кавалак фанеры, на якой звычайна рэжуць, крышаць што-небудзь; дэнкам накрываюць пасуду (Яўневіч, 21). Додніца наз., ж. Досвітак, світанне. Бралася на додніцу. На дварэ было яшчэ цёмна. (/. Пташнікаў. Агні) Параўн.: доднік — світанне (Сцяшковіч, 147). Додніцай прысл. На світанні, досвіткам. Додніцай быў мароз — ляжаў на траве іней,— і холадна ў баразне ў босыя ногі. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: додніка — на світанні (Сцяшковіч, 147); доднечкам — досвіткам (Жыдовіч, III, 42). Донне наз., н. Пасцель (дошкі) у санях. Лапавухая кабыла ратавала заднія ногі ад дошак санкавага доння, імчала з тары на ўсе жылы. (/(. Чорны. Нянавісць) Параўн.: дона — дно (Каспяровіч, 95). Дос прысл. Досыць, даволі. «Выкапаем. Калі і сарвем з вас маскоўскай пляшку — не пабяднееце, дос грошы на кніжку насіць»,— пажартавала канюхова жонка. (Г. Далідовіч. Чуйнае неба) «Бадай, хопіць ужо...» «A і дос,— не прымусіў сябе чакаць селянін.— Тут і зямлі, яе столькі трэба». (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: дос — даволі, досыць (Бялькевіч, 156); до, дос — хопіць, досыць, даволі (Юрчанка, 78—79); дос — дастаткова (Жыдовіч, III, 42). Драбёст наз., м. Латы; паплёт у страсе. Хаты... Мала таго, што яны асунуліся, паўрасталі ў 3 Абабурка М. В
Дадатковыя словы
длўбаць, днўшка
13 👁