Сяды-тады выходзіў у круг і не вельмі ахвотна, але «па-выкшталцонэму» дыгаваў у вальсе пагардлівы маўклівы Зыгмусь. (Я. Брыль. Апошняя сустрэча)
Параўн.: дыганне, дыгі — 1) прысяданне, 2) ісці памалу, як бы прысядаючы, 3) паклоны (Насовіч, 149); дыгаты — з доўгімі нагамі, цыбаты, дыгаць — моцна біцца (пра сэрца), дыгусь — цыбаты (Сцяцко, 55); дыгаць — скакаць (Сцяцко, 52).
ДЖ
Джвагаць і Джвэгаць дзеясл., незак. 1. Стукаць (пра гром).
«Недзе ў лесе джвагнула,— адказаў Міхал.— У тым баку, за гумном, дзе старыя бярозы...» (С. Александровіч. Ад роднае зямлі)
2. Гукаперайм. Біць, ударaць якім-небудзь прадметам.
У карчах нехта джвэгаў касою. (М. Капыловіч. Сірата)
Параўн.: джвогаць — моцна стукаць (Варава, 112).
Джвэгаць гл. Джвагаць.
Джгаць дзеясл., незак. 1. Хутка ісці, імчацца.
Бушмар джгаў аднекуль дарогаю. (К. Чорны. Лявон Бушмар) «Здалёку джгаеш?» — спытаўся я, каб не маўчаць і хоць што сказаць. (Б. Сачанка. Барвы ранняй восені)
2. Паганяць; біць моцна.
Двое з-за стога выйшлі. Добра, што Саўчык каня скарэй джгануў, а то прыкончылі б. (М. Лобан. Гарадок Устронь)
Параўн.: джг(г)аць — хутка біць (Каспяровіч, 110), 1) кусаць, 2) лёгка, хутка ісці (Яўневіч, 21), бегчы (Юрчанка, 75); джгаць — 1) біць, муштраваць, 2) сячы (пра аваднёў), 3) хутка ісці (Сцяцко, 51).
ДЗ
Дзейкаць дзеясл., незак. Гаварыць; пускаць плёткі.
Дзейкалі ў нас людзі, што спаліў яго [падпальшчыка] пан у лесе... (М. Гарэцкі. Досвіткі) Ат, можа і няпраўда гэта зусім. Мала, што дзейкаюць людзі... (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі)
76 👁