Длубаць дзеясл., незак. Калупаць.
Клерык усміхнуўся хітра і длубаў зубы спецыяльнай зубадлубкай... (З. Бядуля. Салавей)
Параўн.: длубаць — калупаць (Насовіч, 134; Сцяцко, 53; БРС-62, 148); длубак — дзюба (Шаталава, 51).
Днушка наз., ж. Прадмет, на якім крышаць ці рэжуць сала, мяса і інш.
Зіна... бярэ цёплыя кавалкі мяса з вялізнай сіняй міскі... шлёпае іх на днушку і скоранька рэжа. (А. Кудравец. Марута і Зіна)
Параўн.: днушка — пагабляваная прадаўгаватая дошчачка, на якой крышаць капусту, буракі, сала і інш. (Жыдовіч, I, 46); днішча, дно, днушка — дошка, на якой рэжуць сала (Сцяшковіч, 147); дэнка, дэначка — дошчачка, кавалак фанеры, на якой звычайна рэжуць, крышаць што-небудзь; дэнкам накрываюць пасуду (Яўневіч, 21).
Додніца наз., ж. Досвітак, світанне.
Бралася на додніцу. На дварэ было яшчэ цёмна. (І. Пташнікаў. Агні)
Параўн.: доднік — світанне (Сцяшковіч, 147).
Додніцай прысл. На світанні, досвіткам.
Додніцай быў мароз — ляжаў на траве іней,— і холадна ў баразне ў босыя ногі. (І. Пташнікаў. Тартак)
Параўн.: додніка — на світанні (Сцяшковіч, 147); доднечкам — досвіткам (Жыдовіч, III, 42).
Донне наз., н. Пасцель (дошкі) у санях.
Лапавухая кабыла ратавала заднія ногі ад дошак санкавага доння, імчала з гары на ўсе жылы. (К. Чорны. Нянавісць)
Параўн.: дона — дно (Каспяровіч, 95).
Дос прысл. Досыць, даволі.
«Выкапаем. Калі і сарвем з вас маскоўскай пляшку — не пабяднееце, дос грошы на кніжку насіць»,— пажартавала канюхова жонка. (Г. Далідовіч. Чуйнае неба) «Бадай, хопіць ужо...» «А і дос,— не прымусіў сябе чакаць селянін.— Тут і зямлі, яе столькі трэба». (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі)
Параўн.: дос — даволі, досыць (Бялькевіч, 156); до, дос — хопіць, досыць, даволі (Юрчанка, 78—79); дос — дастаткова (Жыдовіч, III, 42).
Драбёст наз., м. Латы; паплёт у страсе.
Хаты... Мала таго, што яны асунуліся, паўрасталі ў
80 👁