Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
жаночых вачах праводзілі гэтую зграю здраднікаў. (В. Быкаў. Сотнікаў) 2. Месца нараджэння. Кружылася, развітвалася з роднай дамоўкай пажоўклае лісде (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) На чорта лысага табе тая дамоўка здалася. Прыстаў бы ў прымы да якой бабы, дый жыў бы. (Б. Сачанка. Палон) Параўн.: домова — хатняя гаспадарка (Насовіч, 139); дамоўка— 1) кватэра, 2) дамавіна (БРС-62, 231); дамаваць — сядзець дома (Шаталава, 48). Даўгач наз., м. Доўгі. Тацяна намадала ў торбачцы-сетцы і выняла адтуль белы даўгач — булку, адламала палавіну і пачала есці. (Я. Пестрак. Серадзібор) Параўн.: даўгель— высокі, доўгі (Сцяцко, 51), высот чалавек (Сцяшковіч, 139). Даўлосы прым. 3 голай (без галаўнога ўбору) галавой. Асцярожна, нібы крадучыся, на вуліцу выйшла прыгороленая даўлосая бабулька... (А. Нулакоўскі. Расстаёмся ненадоўга) Параўн.: даўлосу — без галаўнога ўбору (Жыдовіч, I, 44). Дворышча наз., н. Сядзіба. Гэтыя бярвенні Птах перацягвае ў свой дворык, хавае пад леташнім бульбоўнікам, а калі іх назбіраецца з дзесятак, з дапамогай таго ж самага Івана перапраўляе на бацькава дворышча.ч (/. Навуменка. Сасна пры дарозе)...Бацька сам быў малады і... купіў на скарбовай зямлі пляц і дворышча. (/. Навуменка. Ведер у соснах) Ад вёскі асталіся тры ці чатыры коміны — не разабраць чые. Затое свае дворышча Язэп пазнаў адразу. (А. Асіпенка. Жыта) Параўн.: дворышча — двор, панадворак, тэрыторыя двара (Бялькевіч, 149). Длубацца дзеясл., незак. Калупадца; шукаць чагосьці. Многія пасажыры паўставалі, длубаліся ў сваіх клунках і торбах. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: длубацьца — калупацда (Насовіч, 134; БРС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

горбленая, длўбацца
13 👁
 ◀  / 145  ▶