Параўн.: гуп — дзеяслоўна-выклічнікавае слова тылу гоп, гоц, хап, гупнуць — бухнуць, глуха стукнуць (Янкоўскі, III, 31). Гэкаць дзеясл., незак. Крычаць «гэ-э!» Стары шлэмае па зямлі дяжкімі ботамі з пабялелымі і загнутымі насамі, гэкае ў цёмную ноч і ідзе ад вогнішча. (У. Кузьмянкоў. Бацька) Параўн.: гэгаць (Янкоўскі, II, 56). Гэпаць дзеясл., незак. Кідаць. Па-ранейшаму соп, гэпаў [снапы], нічога не гаворачы, Букаты. (Л. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Гэтта і Гэттака прысл. Тут. Пэўна ж, не было мне тады часу разважаць, як разважаю гэтта... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары) Улева прасвечваўся гасцінец. Не аддаляючыся ад яго, хлопцы прайшлі ганоў двое лесам і спыніліся супроціў балота. «Я думаю гэттака!» — сказаў Сёмка. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: гэтта — тут (Бекіш, 97; Зубрыцкі, 137; Сцяцко, 49; Жыдовіч, I, 42; Сцяшковіч, 135); гэттака — тут (Сцяцко 49, Сцяшковіч, 135). Гэттака гл. Гэтта. д Дабрахоць прысл. Добраахвотна. Дзед Мікіта і іншыя раданачальнікі Целынына дабрахоць уступілі свае правы болын маладым і здаровым, самі ж ужо стаялі збоку ад грамадскіх спраў. (#. Колас. На ростанях) Параўн.: доброхоцьце — уласнае жаданне, доброхоцьцю— добраахвотна (Насовіч, 135); дабрахот — добразычлівец (Каспяровіч, 89); самахоць — па сваёй волі (Сцяцко, 141). Дамоўка наз., ж. 1. Кватэра, жыллё. Дамоўкі ў мяне, сказаць, свае не было. (К. Чорны. Трэцяе пакаленне) I доўгімі днямі і яшчэ даўжэйшымі ў крыўднай бесеані начамі думаў, балеў душою па дамоўцы... (/. Мележ. Людзі на балоце) Тыя, што брылі цяпер з гэтае акцыі пад сценамі платоў і дамовак, з дакорам, страхам і нясхоўнай нянавісцю ў счырванелых ад плачу
14 👁