Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Гумншічаў і Гумно наз., н. 1. Месца вакол гумна....Паставіўшы машыны паміж сціртаў старой саломы на калгасным гумнішчы, ён [Саколіч] пайшоў з людзьмі на двор Зарубавай хаты. (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Сёмка паціху папоўз мяжою, выбраўся за гумнішчы i пабег без памяці, часта азіраючыся назад. (Там жа) Нікому гняды ў рукі не даваўся — волю любіў. Сам яго закапаў на гумне. Эт! (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) ён [паліцай] пазабіраў у дзяцей з рук лыжкі, вывернуў булён на стале, пагнаў усіх з хаты. Іх павялі на гумно. Сямёна i Марусю з дзецьмі паліцаі паставілі ля сцяны, доў* га рагаталі, здзекаваліся, а пасля пачалі страляць. (Г. Далідовіч. Сямён) 2. Месца, дзе было гумно. На гумнішчы за рэчкаю ўсю ноч пасвіліся коні. (/. Хадановіч. Раннія яблыкі) Параўн.: гуменішча, гумнішча — месца пад гумном і каля гумна (Бялькевіч, 142); гумнішча, гумніска — месца каля гумна (Сцяшковіч, 132); гуменье, гумнішча, гумно— лужок, які акружае гумно (Каспяровіч, 87); гумно — адгароджаны участак зямлі з сельскагаспадарчымі будынкамі (Шаталава, 46). Гумно гл. Гумнішча. Гумовікі гл. Гумавікі. Гумоўцы гл. Гумавікі. Гупаць дзеясл., незак. Глуха стукаць; бухаць. Як увайшоў чалавек у хату і як даў добры вечар, адказаў яму голас гучны і прарэзлівы. Следам за гэтым гупнуў чалавек босымі нагамі з печы на палок... (К. Чорны. Ідзі, ідзі) Коні цяжка гупалі капытамі па зямлі. (В. Адамчык. Раяль з адламаным вечкам) Гупнуцца дзеясл., зак. Упасці ca стукам. Аркадзя адчыніў заднія дзверцы «лятучкі», укінуў чамадан — ён пружыніста гупнуўся на скрутак дроту. (А. Кудравец. Сяструха) Гупнуць дзеясл., зак. Упасці, паваліцца. Лесасекі выкіроўваюць дручкамі дрэвы на расчышчанае месца, і тым нічога не застаецца, як з разгону моцна гупнуць на абцярэбленыя хлысты. (Б. Сачанка. Перад навальніцай) Алесь... упоцемку зачапіўся за нейкі корч і ніцма гупнуў у лазу. (В. Адамчык. На крыжовых дарогах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўпаць, гўпнуцца, гўпнуць
16 👁
 ◀  / 145  ▶