Яўхімко! Я... Я — грубая. (/ Мележ. Людзі на балоце) «Суседка наша, гавораць, зноў грубая»,— сказала Волька. (Г. Далідовіч. Сямён) Параўн.: грубыя, грубая — цяжарная, грубой — тексты, сыты (пра чалавека) (Юрчанка, 69); грубіна — таўшчыня (Янкоускі, I, 62); грубы — тоўсты (Жыдовіч, I, 40); грубая— 1) тоўстая, 2) цяжарная (Сцяшковіч, 128). Грузщь дзеясл., незак. Таптаць; мясіць гразь нагамі....Унь той лог, каб забараніць грузіць каровамі, дык там сенажаць буяла б... (К. Чорны. Зямля) Параўн.: грузкій, грузьлівый — гразкі (Бялькевіч, 140); грузнуць — гразнуць (БРС-62, 216). Грунуцца дзеясл., зак. Стукнуцца, ударыцца аб штонебудзь. 3 усяго размаху яна [матка] грунулася плячыма ў сцяну і як нежывая аб'ехала на зямлю. (К. Чорны. Вялікі дзень) Параўн.: груніць — ушчуваць, прабіраць за што (Бялькевіч, 140). Гугачка наз., ж. Гузак; выступ. Далёка беглі ўздоўж дарогі высокія тэлеграфныя слупы з белымі гугачкамі і роўна нацягнутым дротам. (Я. Колас На ростанях) Параўн.: гугель — крэндзель, абаранак (БРС-62, 218); гугуліна — гузак (Шаталава, 45). Гугля наз., ж. Від жаночай прычоскі; вузел. [Лукер'я] пабегла на вуліцу ў адной доўгай палатнянай сарочцы, раскасмачаная, забыўшыся нават закруціць у гуглю свае доўгія рудыя валасы. (Б. Сачанщ. Варэйка золата) Параўн.: гулда— 1) шышак, гуз, 2) від прычоскі (Сцяцко, 48). Гумавікі, Гумовікі і Гумоўцы наз., мн. Гумавыя боты....На нагах [Кузьмы] гэты раз былі абуты таксама, як і ў дзядзькі Змітра, гумавікі. (Б. Сачанка. Баравое рэха) А чые гэта сляды ад гумовікаў ля палена? (/. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях) Восенню ці вясною на гэтых дарогах нельга прайсці без гумоўцаў. (Г. Далідовіч. Дажджы над вёскай) Параўн.: гумоўцы — гумовыя боты (Жыдовіч, I, 4; Шаталава
Дадатковыя словы
абехала, грўнуцца, гўгачка, гўгля, лукеря
14 👁