Параўн.: граблішча — ручка ў граблях (Гуліцкі, 22); граблішчо (Сцяцко, 46; Сцяшковіч, 126). Грамаздаваты ярьш. Вялікі, нязграбны, няспрытны. Яна [Надзя] радуецца хутчэй не сустрэчы, а таму, што так легка ўдалося ашукаць мяне, грамаздаватага і непаваротлівага... (/ Пташнікаў. Смалістая хвоя) Параўн.: гламазда — нязграбны (Каспяровіч, 80); грамазда — няўклюдная рэч значных памераў (Бекіш, 97); глымызда — нікуды няварты чалавек, лішні ў хаце (Бялькевіч, 136). Грасаваць дзеясл., незак. Разбіваць камякі зямлі; разраўноўваць, прыводзіць у парадак (грады). Стэпа ўбегла ў хату і, скмеціўшы пад акном Лейзара Бірмана, адазвалася: — Ты, Лейзар, хацеў мне што сказаць? ■— Так. Ты час маеш? — Маю. — Пойдзем грасаваць градак з дзесяць, га? (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: грацаваць — раўняць, утаптваць (Каспяровіч, 84); грасаваць— разбіваць (Жыдовіч, I, 39), матычыць (Шаталава, 44). Грасы наз., мн. Прылада, якой грасуюць. Гл. Грасаваць. Марылька і маці збіралі каменне, нават месцамі выкарчоўвалі грасамі задзірванелыя кусты пырніку. (К. Чорны. Бацькаўшчына) Параўн.: грац — матыка (Бялькевіч, 139); грасачка — матыка (Сцяшковіч, 127). Гратка наз.} ж. Наеденная паліца; пасуднік. На гратцы стаіць талерка з парэзаным падмёрзлым салам і ляжыць з паўдзесятка яек. (/. Гурскі. У агні) На сваім месцы... завешаная гратка, пры ёй вядро на дроце. (У. Дамашэвіч. Звяруга) Параўн.: краточка — палічка з рашоткаю для нажоў, ложак, талерак і інш. (Насовіч, 252); граднічак — паліцы для посуду (Каспяровіч, 30); гратачка — клетачка (Жыдовіч, I, 39); гратка — насценная шафа для пасуды (Сцяцко, 46). Грубая прым. Цяжарная. — Яўхімко, я...— Хадоська захліпвалася ад слёз, — Пусці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁