Параўн.: гічка— бацвінне (Хрэстаматыя, 333), ніжняя шырокая частка збанка (Шаталава, 41). Гломзаць і Глэмзаць дзеясл., незак. 1. Хапаць зубам! або губамі. Балуецца сівы, ласкава глэмзае мяккімі губамі Марыльку за плячо. (К. Крапіва. Мядзведзічы) 2. Неахвотна есці, перабіраць зубамі (сена, траву). Конь яго [Петры] ля нашай пунькі сена гломзае, а сам ён вячэрае дома. (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Параўн.: глэмаць — есці, хапаць на хаду (траву — пра кароў) (Сцяцко, 45); глэм — гам (Янкоўскі, III, 30). Глэмзаць гл. Гломзаць. Гнушка наз., ж. гл. Аглабінд. Але каля хаты Парфёна Вяршкова давялося запыніцца, бо Парфён убачыў Зазыбу цераз плот і выйшаў на вуліцу, каб пераняць. «Куды ета?» — узяўся ён за гнушку. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: гнёнік — сутулы, сагнуты (Сцяцко, 45); гнёныя крэслы — крэслы з гнутымі спінкамі (Сцяшковіч, 122); гнушка — падстаўка пад патэльню (Жыдовіч, I, 38). Голаў наз., ж. Галава. ён стаяў каля чаргі і, паціскаючы руку маладой дзяўчыне, раз-пораз нізка схіляў голаў, пэўне, развітваўся. (П. Галавач. Чацвёртае спатканне) Параўн.: еолаў — галава (Сцяшковіч, 124). Гопкаць дзеясл., незак. Біць, секчы, малаціць абедзвюма рукамі. Але як пераможа сябе [Алесь], раскалышацца, разагрэецца трохі, дык і гопкае аж пакуль зноў які-небудзь перапынак... (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: гопаць — 1) моцна тупаць, 2) моцна стукаць, 3) падаць, скакаць з вышыні (Янкоўскі, II, 52); гопнуць — моцна ўпасці (Жыдовіч, III, 36). Грабяльшшча наз., н. Грабільна. Над ім [Хомкам] стаіць гаспадар, і грабяльнішча са злою раз'юшанасцю стукнула па разамлелым... целе. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) ...Затым дзеркачом, які ён [Піліп] асадзіў на грабяльнішча, адграбаў зерне ў бок да кучы. (У. Кузьмянкоў, Споведзь
Дадатковыя словы
гнўшка, плынь)...затым, разюшанасцю
11 👁