Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
ледзь прыкметныя ўжо, вось ужо зусім зніклі... і толькі чуваць яшчэ іхняе гегеканне — ціхае і далёкае. (77. Галавач. Спалох на загонах) Параўн.: гегеўка — валляк; гегаць — гергетаць (Жыдовіч, I, 38), гагатадь (Шаталава, 41); гэгаць — гукапераймальнае (Янкоўскі, II, 56). Гзымс н а з м. 1. Карніз. Цяпер галубоў не відно,— спяць і яны затуліўшыся недзе на гзымсах. (Я. Брыль. Вачыма друга) 2. Перан. Выгляд; штучная прыгажосдь....Нябось, заходам жа пазваць i nana, i пісара, і старшыну. Гэ-э! Гзымс патрэбен... Не праўда, мо, Тадося? (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: гзымс — выступ на коміне, карніз (Бялькевіч, 134). Гібінка наз., ж. Выгіб, крывізна (Бялькевіч, 134). Уздоўмецда галава ў белай намётцы, блісне на плячы гібінка сярпа, тонкія рукі крудяць вязьмо. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: гібыць — прагінадь, хістадь (Юрчанка, 65). Гшацца дзеясл., незак. Вагацда; калыхацда на ўласных нагах. Але Брава-Жыватоўскі не падаў здаволенага выгляд у— падкусіўшы, быццам у развазе, ніжнюю губу, ён пагіпаўся на падэшвах, а тады сказаў... (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: гібыць — хістаць (Юрчанка, 65). Гіч і Гічан н а з м. 1. Бацв'інне. На мякіне вырас я, гічанамі пуза ўздута. (Я. Колас. Новая зямля) 2. Перан. Верх мяшка, месца, дзе ён звязваецца....Тхорык узяўся і другою рукою за гіч мяшка, крыху паддаў яго спіною. (А. Кулакоўскі. Тры зоркі) Параўн.: гіч, гічына— націна, адно каліва (Янкоўскі, I, 60; II, 51); гічан — бацвінне (БРС-62, 208); гіч — націнне (Шаталава, 41); гічанё — бурачнік (Жыдовіч, III, 36). Гічан гл. Гіч 1. Гічка наз., ж. гл. Гіч 2....Ігнаціха трымалася рукамі за гічку мяшка. (М. Капыловіч. У ружовым тумане
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 145  ▶