У падпечку заспяваў певень... Жонка сказала: «Яшчэ гэты гарлач, каб ён здох, зараз усіх на ногі ўзніме сярод ночы...» (К. Чорны. Зямля) Параўн.: гарлач — той, хто бярэ горлам (Сцяцко, 49), гарлапан, гарласты (Янкоўскі, III, 28). Гарохавінне гл. Гарахавінне. Гарохаўе гл. Гарахавінне. Гарусоўка наз., ж. Святочная хустка. Гаспадыня і тут нават не павяла брывом — паслухмяна накінула на галаву вялікую гарусоўку і, затрымаўшыся ўсяго на адзін момант супраць люстра, якое вісела на паклеенай шпалерамі сцяне, выкацілася з хаты. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: гарусоўка— хустка з шэрсці (ДАБМ, карта № 332, с. 945—947); гырсаўка — вязаная з воўны хустка (Бялькевіч, 145). Гаршчэчнік наз., м. Дзяржанне вілак, вілачнік. Яна дастала з печы скавародку, перавярнула аладку на другі бок і, упёршыся на гаршчзчнік, падумала. (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Параўн.: гаршчэснік, гаршчэчнік — вілы, якімі вымаюдь гаршкі з печы (Сцяшковіч, 116; Жыдовіч, III, 35). Гарэлікі наз., мн. Падгарэлая бульба. Мужчыны селі, пачалі браць зверху [чыгунка] гарэлікі, абскрабаць іх і са смакам есці. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: гарэлік — крыху прыгарэлая печаная ді вараная бульбіна (Янкоўскі, I, 59); горэлік, горэляк, гарэлик— падгарэлая зверху бульбіна (Вештарт; 375); горэлка — бульба з прыгаркамі (Шаталава} 40). Гвазнуцца дзгясл., зак. Стукнуцца; бразнуцца, упасці з шумам. Мікіта падскочыў на лаве і знячэўку штурхнуў плечуком Мікалая Мірнікійскага. Абраз з шумам гвазнуўся наперад аб стол, а потым аб лаву. (Я. Куолас. Адшчапенец) Параўн.: гваздануць — выцяць, стукнудь (Бялькевіч, 134). Гегёканне наз., н. Гергетанне. Ціха плывудь у надхмар'і ryci. Вось яны ледзь
Дадатковыя словы
к^олас, надхмарі, рэлйк
13 👁