Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Галуздаць гл. Галузаваць. Гальні'к наз., м. Дзяркач; венік без лісця. Замятай толькі за імі [курамі], стой з гальніком у руках і не адыходзься, калі не прагоніш з двара на гарод, у бульбу, дзе яны капаюцца пад каліўем... (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: галень, гальнік — дзяркач, галёнка (Юрнанка, 61— 62); гальнік — стары змецены венік (Бялькевіч, 192). Гарахавшне, Гарашэнне, Гарохавінне і Гарохаўе наз., н. Гарохавая салома, гарашыны. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. (С. Александровіч. Ад роднае зямлі) Усе разам кінулі мяне ў вазок на гарохавінне. (В. Адамчик. На крыжовых дарогах) «Пабілі, а памятаеш, ці даўно, як стол была»,— адказаў другі, падгортваючы пад сядзенне растрыбушанае жоўтае гарашэнне. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) У яго было поўнае падпашша немалочанага гарохавіння. (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Над галавой пад шчытамі ў хляве, дзе былі пазатыканы гарохаўем дзіркі, шастала i шастала, кораценьКа i суха: шась! шась! (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: гарахвінне (Шатэрнік, 65); гарахвянік, гарахаўнік — гарохавая салома (Янкоўскі, II, 49); горохвиньнне, арахавенне — сцябліны гароху (Клімчук, 29; Сцяшковіч, 112); гарохыўя— 1) гарохавая салома, 2) гарох (Бялькевіч, 133); гарохаўе — сцяблы гароху (ДАБМ, карта № 278, с. 862). Гарашэнне гл. Гарахавінне. Гарбач наз., м. Гарбаты чалавек, гарбель, гарбун. Я, калі хочаце, той гарбач у казцы «Царэўна — чырвоная краска», які не пакланіўся царэўне. (Я. Колас. У палескай глушы) Яны, вядома ж, смяюцца — і той начальнік, і гарбач... (Я. Бриль. Птушкі і гнёзды) Увечары да нас прасіўся начаваць стары... гарбач з суседняй вёскі, несусветны манюка Серафім. (Б. Сачанка. Мальвіна) Параўн.: гарбачаный — скарабачаны (Юрчанка, 63); гарбацець — станавіцца, рабідца гарбатым (Янкоўскі, III, 28); гырбач — гарбун, гарбаты чалавек (Бялькевіч, 145). Гарлач наз., м. Крыклівы; гарладзёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйньнне
13 👁
 ◀  / 145  ▶