Параўн.: гуп — дзеяслоўна-выклічнікавае слова тыпу гоп, гоц, хап, гупнуць — бухнуць, глуха стукнуць (Янкоўскі, III, 31).
Гэкаць дзеясл., незак. Крычаць «гэ-э!»
Стары шлэмае па зямлі цяжкімі ботамі з пабялелымі і загнутымі насамі, гэкае ў цёмную ноч і ідзе ад вогнішча. (У. Кузьмянкоў. Бацька)
Параўн.: гэгаць (Янкоўскі, II, 56).
Гэпаць дзеясл., незак. Кідаць.
Па-ранейшаму соп, гэпаў [снапы], нічога не гаворачы, Букаты. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае)
Гэтта і Гэттака прысл. Тут.
Пэўна ж, не было мне тады часу разважаць, як разважаю гэтта... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары) Улева прасвечваўся гасцінец. Не аддаляючыся ад яго, хлопцы прайшлі ганоў двое лесам і спыніліся супроціў балота. «Я думаю гэттака!» — сказаў Сёмка. (Ц. Гартны. Сокі цаліны)
Параўн.: гэтта — тут (Бекіш, 97; Зубрыцкі, 137; Сцяцко, 49; Жыдовіч, I, 42; Сцяшковіч, 135); гэттака — тут (Сцяцко 49, Сцяшковіч, 135).
Гэттака гл. Гэтта.
Д
Дабрахоць прысл. Добраахвотна.
Дзед Мікіта і іншыя раданачальнікі Цельшына дабрахоць уступілі свае правы больш маладым і здаровым, самі ж ужо стаялі збоку ад грамадскіх спраў. (Я. Колас. На ростанях)
Параўн.: доброхоцьце — уласнае жаданне, доброхоцьцю — добраахвотна (Насовіч, 135); дабрахот — добразычлівец (Каспяровіч, 89); самахоць — па сваёй волі (Сцяцко, 141).
Дамоўка наз., ж. Кватэра, жыллё.
Дамоўкі ў мяне, сказаць, свае не было. (К. Чорны. Трэцяе пакаленне) І доўгімі днямі і яшчэ даўжэйшымі ў крыўднай бессані начамі думаў, балеў душою па дамоўцы... (І. Мележ. Людзі на балоце) Тыя, што брылі цяпер з гэтае акцыі пад сценамі платоў і дамовак, з дакорам, страхам і нясхоўнай нянавісцю ў счырванелых ад плачу
90 👁