Гумнішча і Ґумно наз., н. 1. Месца вакол ґумна.
...Паставіўшы машыны паміж сціртаў старой саломы на калгасным гумнішчы, ён [Саколіч] пайшоў з людзьмі на двор Зарубавай хаты. (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Сёмка паціху папоўз мяжою, выбраўся за гумнішчы і пабег без памяці, часта азіраючыся назад. (Там жа) Нікому гняды ў рукі не даваўся — волю любіў. Сам яго закапаў на гумне. Эт! (З. Бядуля. Язэп Крушынскі) Ён [паліцай] пазабіраў у дзяцей з рук лыжкі, вывернуў булён на стале, пагнаў усіх з хаты. Іх павялі на гумно. Сямёна і Марусю з дзецьмі паліцаі паставілі ля сцяны, доўга рагаталі, здзекаваліся, а пасля пачалі страляць. (Г. Далідовіч. Сямён)
2. Месца, дзе было гумно.
На гумнішчы за рэчкаю ўсю ноч пасвіліся коні. (І. Хадановіч. Раннія яблыкі)
Параўн.: гуменішча, гумнішча — месца пад гумном і каля гумна (Бялькевіч, 142); гумнішча, гумніска — месца каля гумна (Сцяшковіч, 132); гуменье, гумнішча, гумно — лужок, які акружае гумно (Каспяровіч, 87); гумно — адгароджаны участак зямлі з сельскагаспадарчымі будынкамі (Шаталава, 46).
Гумно гл. Гумнішча.
Гумовікі гл. Гумавікі.
Гумоўцы гл. Гумавікі.
Гупаць дзеясл., незак. Глуха стукаць; бухаць.
Як увайшоў чалавек у хату і як даў добры вечар, адказаў яму голас гучны і прарэзлівы. Следам за гэтым гупнуў чалавек босымі нагамі з печы на палок... (К. Чорны. Ідзі, ідзі) Коні цяжка гупалі капытамі па зямлі. (В. Адамчык. Раяль з адламаным вечкам)
Гупнуцца дзеясл., зак. Упасці са стукам.
Аркадзя адчыніў заднія дзверцы «лятучкі», укінуў чамадан — ён пружыніста гупнуўся на скрутак дроту. (А. Кудравец. Сяструха)
Гупнуць дзеясл., зак. Упасці, паваліцца.
Лесасекі выкіроўваюць дручкамі дрэвы на расчышчанае месца, і тым нічога не застаецца, як з разгону моцна гупнуць на абцярэбленыя хлысты. (Б. Сачанка. Перад навальніцай) Алесь... упоцемку зачапіўся за нейкі корч і ніцма гупнуў у лазу. (В. Адамчык. На крыжовых дарогах)
82 👁