Выпруціцца дзеясл., зак. Памерці; стаць нерухомым і прамым, як прут. А каб ты выпруціўся! (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Ты думаў каго чапаў? Ды ён жа цяпер выпруціцца, а дамагацца будзе, каб цябе выключылі са школы. (Б. Сачанка. Мальвіна) Параўн.: выпруціцца— выцягнуцца {Каспяровіч, 66); вы(у)пруціцца— выцягнуцца як прут (Варава, 112; Янкоўскі, III, 24). Выстарчаць дзеяслнезак. Хапаць, мецца ў наяўнасці (Сцяшковіч, 98). Рыгор... я ведаю, што ты глядзіш на мяне іначай ад ранейшага. Я заслужила: імкнуся ды не выстарчае сілы. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Даўно неяк збіраўся Сяргей напісаць ліст. Ей. Усё нейк не выстарчала часу. (М. Лынькоў. Талісман) Часу зусім выстарчала для таго, каб не спяшаючыся прыйсці ў тэрмін на ўмоўленае месца. (Я. Колас. Дрыгва) Усё ніяк не выстарчае часу, таму і не заходзіць да яго. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Параўн.: выстарчыць — хапіць (Сцяцко, 37). Выстарчыць дзеясл., зак. Дагадзіць, знайсці, дастаць. Па мне, як сабе хто хоча, а я дык скажу кожнаму ў вочы проста i адкрыта. Чорт яго тут усім выстарчыць. (К. Чорны. Зямля) Параўн.: выстарчаць — старанием, клопатамі даставаць, выстарчацьца — клапаціцца аб чым пры недахопе, выстарчивацьца— выстарацца, знайсці (Насовіч, 97); выстранчаць — дагаджаць, забяспечваць (Бекіш, 96); выстранчыць — вельмі дагадзіць ва ўсім (Гуліцкі, 136). Выступкі наз., мн. Лёгкі абутак. У покуце пад іконаю стаіць мулкі тапчан, каля яго — столік, фанерны куфэрак з бялізнаю і старыя дзіравыя выступкі на драўлянай падэшве. У гэтых выступках Юзя ходзіць толькі у касцёл. (А. Бажко. Перад вераснем) Чуваць ненадакучлівы голас экскурсавода і асцярожнае шарганне абутых у музейныя выступкі ног... (Я. Брыль. Роздум і слова) Параўн.: выступкі — лёгкі жаночы абутак (Сцяшковіч, 98). Высцягаць дзеясл., незак. Паказваць фокусы, вычвараць
15 👁