Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Поп самлеў, на зямлі высцягае, гаворыць нешта, за ім бабы ў плач: змілуйся багародзіца. (П. Галавач. Яўленая) Параўн.: высьціговы — гоначны (веласіпед) (Сцяцко, 38); высьцігі — спаборніцтвы па бегу (Кратко, 85). Вытрэнчвацца дзеясл., незак. Старацца; дагаджаць. Чаго, сваток, ужо так вытрэнчвацца? Няхай жывуць на здароўе. Венчаныя ж яны, венчаныя, муж i жонка ўжо. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: выстрэнчваць — дагаджаць (Жыдовіч, III, 30). Выціліньгваць дзеясл., незак. Спяваць, ціўкаць. «Ха-ха! Ну і праўда ж, здорава выціліньгвае пра Цімоха!..» — смяяліся хлопцы, прыслухоўваючыся да песні дразда. (С. Александровіч. Ад роднае зямлі) Вэлён гл. Вален. Вязьмо наз., н. 1. Перавясла. Уздоўмецца галава ў белай намётцы, блісне на плячы гібінка сярпа, тонкія рукі круцяць вязьмо. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) I ён, Піліп, нешта не вытрымаў. Схапіў вязьмо і папусціў у яе. (У. Кузьмянкоу. Споведзь) 2. Перан. Тое, што гняце, прыносіць вялікія душэўныя перажыванні. [Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, i яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо, але з тым большаю сілаю звінаецца яно ў наступную хвіліну. (М. Зарэцкі. Вязьмо) Параўн.: вязьмо — перавясла (Насовіч, 106; Каспяровіч, 69; Зубрыцкі, 136; Бялькевіч, 127). Вярста наз., ж. Дровы, падрыхтаваныя для паліва i складзеныя ў касцёр ці пад страху будынка. Ля варыўні параскіданы з вярсты дровы. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: вярста — капа сена (Жыдовіч, III, 32). Вярэнька наз., ж. Каробка. Пад вечар... на вялікі брукаваны двор казармы... увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькай за плячыма. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: варэнька, вэрэня — сплеценая з лазы або лубу сумка (Цыхун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 145  ▶