сам, падабраўшы пад сябе ножкі, прытоена, бы рыбак-вудар, сядзеў на столі — чакаў свайго ўлову. (Лі Капыловіч. У ружовым тумане) Параўн.: вудак (Янкоўскі, III, 20). Выбіраць дзеясл., незак. Капаць (бульбу). Пахла свежай узаранай зямлёю і дымам. Выбіралі бульбу каля дарогі. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Абапал усіх дарог, на ўсіх палосах — заклапочаныя постаці: і старыя, і малыя, усе, хто можа рабіць. Падкопваюць, выбіраюць картоплю, зносяць у кучкі ці кашы на вазах. (/. Мележ. Подых навальніцы) Параўн.: выбіраць — капаць бульбу (Сцяшковіч, 92). Выбірачка наз., ж. Капальніца; жанчыиа, якая капае бульбу. Пусціліся з гарода мяжой па паспешцы адна за адной выбірачкі. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: выбіралыйчык — той, хто выбірае бульбу (Сцяшковіч, 92). Выбіць дзеясл., зак. Выкасіць рэшткі ці невялікія лапіны травы сярод куп'я, карчоў і інш. [Бацька] выбіў у Чортавым Лузе латку травы i, добра было б, каб я з'ездзіў і падвярнуў пракосы. (Б. Сачанка. Баравое рэха) Учора выбіў каляснік на Залючыне. (М. Капыловіч. Пустальга) Вывухрыць дзеясл., зак. Вывучыць, вымуштраваць (Бялькевіч, 116). Ну, каб, барані бог, мне такая жонка, я ж ба яе вывухрыў, на век жыцця закаялася б фокусы выкідваць. (М. Гарэцкі. Зіма) Вымышляць дзеясл., незак. Быць пераборлівым. «Сала? — адказаў дзед.— Еш, што ёсць. Павык на ласункі. Сала яму. Не бачыў, мусіць, гора, калі не ясі, што дяюць. Вымышляеш». (К. Чорны. Вясна) Параўп.: вымудряць — мудрагеліць (Бялькевіч, 120). Выпёндрывацца дзеясл., незак. Хітраваць; насміхадца «Даволі! — аж крыкнуў Петра, ускочыўшы з лавы. Сківіцы яго захадзілі ад злосці.— Хопіць выпендрывацца! Досыць здзекавацца з людзей, досыць абліваць іх брудам». (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык
Дадатковыя словы
зездзіў, купя
15 👁