Броўкі тыя — якія яны ў яго яшчэ! — а ўжо чорныя-чорныя, вочкі вялікія, вірлаценькія. Ну выліты Гога... (Л. Кудравец. Марута і Зіна) Параўн.: вірла — вока (Киспяровіч, 58); вірлы — вочы (Ралавец, 68); вірлач — вірлавокі (Сцяцко, 31; Янкоўскі, III, 19). Вина наз., ж. і ВГшай наз., м. Перастаялая, няскошаная ў napy і пакінутая зімаваць на корані трава. Шалясдіць віша на балотах... Віша — гэта трава, якую не паспелі скасіць у часе. (М. Лужанік. Дванаццаць вячорных вогнішчаў) Учора ў абед вязу гэта я настрамачак вішаю, аж ідзе [Банэдык Гатальскі]. Паздароўкаўся лагодна, нібы здзекуецца, і ўшчаў. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: віш, віша, вішар — зазімавалая на корані (няскошаная) трава (Янкоўскі, I, 50); вішар — сена, скошанае на лёдзе (Шатэрнік, 47), гнілое сена (Шаталава, 30). Вшіай гл. Віша. Вобмельгам і Вомельгам прысл. Мігам, вельмі хутка. Вобмельгам запіхваў яго [паўлітэрка] у кішэню штаноў і зноў паволі, ні на каго не гледзячы, сунуўся ў лес. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга). Дзяўчына вомельгам зляцела ўніз і пабегла ўздоўж вала. (М. Ракітны. Паранька) Параўн.: еомагом — моцна, злосна (Насовіч, 66); комельгом — хутка, вельмі хутка (Там жа, 243). Войсце н а з н. Уваход. Аглянуліся і падышлі да войсця ў Сівулінскую вуліцу; патрошку перайшлі да жартаў і непрыкметна некалькі згладзілі ўражанне ад арышту. (Ц Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: войсці— увайсці (Насовіч, 63). Вомельгам гл. Вобмельгам. Вот часц. Вось; вось так. Мішка выйшаў у сені, пастаяў, падумаў, што вот астатні раз стаіць у сваёй хаце, паглядзеў на дёмную дзірку ў столі... (В. Адамчык. Хата) Параўн.: вот (Бялькевіч, 112). Вудар наз., м. Рыбак, які ловіць рыбу толькі вудай. Пад столлю, у самым кутку, напяў свае дянёты, у якіх матляліся сухія мухі, маленькі чорны павучок, а
Дадатковыя словы
кйспяровіч
23 👁