Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Я. Скрыган. У Кірылы на Хутары) Дзядзька Антось прыносіў з варывенькі вязку лыка, парыў у ночвах, садзіўся на калодды і плёў лапці. (С. Александровіч. Ад роднае зямлі) А на селішчы стаяла варывенька, студня, хлеў... (/. Пташнікаў. Лонва) Алесь ірвануў назад, кінуўся ў дзверы варыўні, зачыніўся з сярэдзіны і замкнуўся на жалезную засаўку. (К. Крапіва. Мядзведзічы) К поўдню выраслі вялікія кучы навыбіранай бульбы. Мужчыны прыязджалі, насыпалі паўнюткія вазы, везлі ў варыўню. (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) На варыўні мірна буркавалі галубы. (А. Бажко. Перад вераснем) Яна ўспомніла, як, прачнуўшыся на дрывотні ля варыўні, з-за вугла страляў з аўтамата кутузавец, малады зусім. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: варевня (Насовіч, 51); вароўня — курная хата для захавання гародніны (Каспяровіч,, 54); варывня — уцепленая пабудова для захавання прадуктаў харчавання (Корань, 132); варывенька — кладовачка (Шатэрнік, 43; Сцяшковіч, 77). Варэйка н а з ж. Гаршчок. [Базыль] убачыў ЯЕ — аплеценую дротам і засмоленую смалою і воскам варэйку, хутчэй падобную на круглы палявы камень-дзікар, чым зробленую чалавечымі рукамі варэйку. (Б. Сачанка. Варэйка золата) Параўн.: варэйка — гаршчок (Бялькевіч, 105), маленькі гліняны гаршчок (Шаталава, 27). Васьміклінка наз., ж. Шапка, пашытая з васьмі кліноў матэрыі. Сам Міхлік быў маленькага росту і вельмі нязграбны. Вочы чорныя, масляныя, як у крата. Вялікая шэрая шапка-васьміклінка з амаль вылупленым гузікам на макаўды... (Б. Сачанка. Антось Міхлік) Толькі праз два дні знайшлі людзі на краі хліпкай багны пакамечаную, утаптаную ў гразь яго сінюю васьміклінку. (А. Кудравец. Іваніха). Весянчук наз., м. Народжаны вясной (звычайна пра дамашнюю жывёлу, птушку). Ля плота паважна, з гонарам расхаджваў рыжы певень-весянчук і згукваў да сябе курэй... (Б. Сачанка. Мальвіна) Параўн.: вяшняк — вясновае парася (Жыдовіч, III, 32). Вірлаты прым. Вірлавокі, лупаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

весянчўк
16 👁
 ◀  / 145  ▶