Параўн.: вага — рычаг (Каспяровіч, 51), журавель пры калодзежы (Шатэрнік, 41), перакладзіна, якая служыць для даставання вады са студні (Юрчанка, 48). Вазганша наз., ж. Валтузня; важданіна. Гэтае іх вазганіны ніхто не прыкмячаў, бо кожны меў сваю справу. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Хаім Кро* кес абярнуўся назад і пахіліўся да Вінцуся Шавеля: «Таварыш Шавель, кінь ты з гэтым млінам... Навошта, слухай, табе гэтая вазганіна з ім». (Ц. Гартны. Свае блінцы) Параўн.: вазголінне — важданне (Юрчанка, 48). Вален i Вэлён наз., м. Вясельны убор, фата нявесты, вэлюм. Глядзела [Акіліна] на сваю дачку ў вясельным валене. (В. Вітка. Познія палыны) Прыбіралі, як да шлюбу, ў белю i вэлёны. (Я. Купала. Бандароўна) Параўн.: валянт — вясельная сукня (Сцяцко, 30); вален — вянок (Сцяшковіч, 112, 75); вэлян — вэлюм (Жыдовіч, I, 34). Валі'зка наз., ж. Чамадан. Пасажыры, якія паспелі нагаварыцца, паспаць, стаміцца за дарогу, даўно ўжо чакалі гэтае хвіліны, пабралі цяпер свае валізкі, сумкі, клумкі і падаліся да дзвярэй. (Г. Далідовіч. Сустрэча) Параўн.: валіска — чамадан, дарожная сумка (Сцяшковіч, 73; ЛГБГ, 277). Валюхацца і Валюхаць дзеясл., незак. Перавальвацца з нагі на нагу; калывацца. Сяргей, валюхаючыся, выйшаў з хаты, за ім музыкі, хлопцы, дзяўчаты... (Я. Галавач. Кнак) Па вуліцы па пяску папаўзлі з фермы, валюхаючыся, белыя ryci. (/. Пташнікаў. Лонва)...Ен [конь] зноў абыякава валюхаўся з боку на бок. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Па зжатым полі, па калючым іржышчы валюхалі спакойна вароны. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Параўн.: валюхацца (Жыдовіч, I, 27). Валюхаць гл. Валюхацца. Варыўня наз., ж. Кладоўка для захавання гародніны, бульбы і інш. Відаць, што тут ён быў першы раз, бо, зачыніўшы веснічкі, пастаяў трохі, агледзеў двор — хату, хляўчук, свіронак, асабліва спыніўся вачыма на варывеньцы. 2 Абабурка М. В
Дадатковыя словы
валізка
18 👁