Бэлдас наз., м. Лаянк. БоўдзІла; доўоня (пра чалавека). «Зараз жа даведацца і прыслаць яго [вінаватага] сюды. У-у, бэлдасы»,— зусім выходзіў князь з раўнаважнасці. (М. Гарэцкі. Панская сучка) Параўн.: аболтус— асталоп (Шаталава, 6). Бэлькаць дзеясл., незак. Бэкадь. Цапы на гумнах ужо не цупалі, ляскатаді недзе ў полі калёсы, паблізу, мусіць, на суседнім двары, бэлькалі авечкі. (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: бэкаць (Янкоўскі, II, 36). Бягун на з м. Частка варот. У некага ў двары рыпеў бягун, нехта злосна, ядрана вылаяўся... (Б. Сачанка. Варэйка золата) Параўн.: бягун — слупок у варотах, на якім «бегаюць» яны (Янкоўскі, I, 45); бегун — слупок, на якім трымаюцца вароты ў шуле (Бялькевіч, 83). Бязуля назаг. Гультай(ка). Яна [графіня] паглядзела на крэсла, перавяла позірк на запыленае распяцце на сцяне: «Ах, божа ж мой, ізноў гэтая бязуля Тэрэза не працерла ног Хрысту»... (М. Лынькоў. Аб чалавечым сэрцы) Параўн.: бязульнік (-ніца) — свавольнік (-ніца) (.БРС-62, 139). Бярно наз., н. 1. Бервяно, прызначанае для пабудовы хаты, хлява і інш. Ты лепей не бацьвінне крышы, а бёрны сабе на хату абчэсвай. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) 2. Бервяно ў сцяне пабудовы....Хата яе з прыходу самая першая. I тапары ў іх [немцаў], і пілы. Раскідалі па бярне і перацягнулі на плячах да ракі. (/. Пташнікаў. Тартак) Хто на лаву сеў, а хто на бёрны... (Я. Панчанка. Кінамеханік). Параўн.: бярно — бервяно (Каспяровіч, 49; Бялькевіч} 100.) В Вага наз., ж. Рухомая частка калодзежнага жураўля. Скрыпае да студні снег. Запела, захрыпела, як папсаваная дудка, замерзлая вага. (М. Гарэцкі. Зіма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бягўн, бязўля, доўбня
14 👁