Будыль наз., м. Сцябло сухой расліны. На палянку выйшлі нейкія два абадранцы — адзін здаравенны, мардаты, другі сухі і тонк'і, як будыль. (А. Бажко. Позняе ворыва) За акенцамі рос крывы, ужо амаль данізу ссохлы будыль сланечніку. (/. Мележ. Людзі на балоде) Ведер мяце сухі снег на сухія бадылінкі, і здаедца, што дзесьці адчышчаюць ржавыя нажы наждачнаю шкуркаю ці сыпкім жвірам. (М. Лужанін. Дванацдаць вячорных вогнішчаў) Бурдэнц гукаперайм., часц. Бух, бах, шусь. Поп другі раз тупнуў— і людзі за ім. Потым бацюшка бурдэнц на падлогу — і ўсе мужыкі паселі... (С. Александр о віч. Ад роднае зямлі) Параўн.: бурдынц — аддзеяслоўная часціца, якая выражае падзенне з грукатам (Насовіч, 39); бурдык — бух, шась (Бялькевіч, 95). Бурак наз., м. Валёнак не фабрычнага вырабу. У яе чорная матчына хустка, старая фуфайка, «нацягнутыя» кортам, на нагах буркі, пашытыя з суконак, на бурках бахілы. (/. Пташнікаў. Алені) Сцягно яго пакутна балела, ступні ён ужо не адчуваў нават, мокры ад крыві бурак змёрз і закасцянеў, другі, не да канца надзеты, загнуўся на палове халявы... (В. Быкаў. Сотнікаў) Параўн.: буркі, адз. бурка — дёплы абутак (БРС-62, 135). Бусайла наз., м. П'яніца, гуляка. Бусайла-гарадчанін перацягнуў Петрыка па плячах сукаватаю папірашкаю і распаласаваў яму крамны чорны пінжак. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: бусаць — буйна весялідца, п'янствавадь (Бялькевіч, 95). Быдта і Бытта злучн., часц. Быццам. Чуўся нізкі сыраваты грукат цягніка, раптоўны крык гусей і тоўсты голас з рэпрадуктара, быдта гаварыў нехта высокі, велічынёю да неба. (В. Адамчык. Дзікі голуб). Ну, бытта. Шэсдьдзесят год пражыў, а пад старасць на такое дзела... Не-е, не па мне гэта. (В. Быкау. Сотнікаў) Параўн.: бытто, бытта — быццам (Сцяцко, 28; Жыдовіч, I, 26). Бытта гл. Быдта
Дадатковыя словы
пянствавадь, пяніца, тонкі
24 👁