Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Параўн.: бірубалка — драўляны гузік (Шаталава, 21). Блындаць і Брындаць дзеяслнезак. Бадзяцца без справы. Яны [хлопцы] пайшлі блындаць па гораду. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) Во, дзетка мае, які ты: мы тут непакоімся, плачам, а ён сабе недзе брындае. (Л. Асіпенка. Жыта) Параўн.: блындаць, брындаць — хадзіць без заняткаў, нічога не рабіць (Каспяровіч, 40; Бялькевіч, 93). Блэнгаць дзеясл., незак. Іран. Бразгаць, ляпаць. Выпусцілі кабылу блэнгаць зубамі па выгане. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: брэнкаць— бразгаць ( Жыдовіч, III, 23). Божкацца дзеясл., незак. Бажыцца. Вольскі часта божкаўся, моршчыў лоб, рабіў шчырыя і жаласлівыя вочы. (3. Бядуля. Салавей) Параўн.: божканне (Насовіч, 29); божкацца — бажыцца (Шатэрнік, 34); бошкаць, божкаць — вохкаць (Сцяцко, 24; Бялькевіч, 89). Брыж наз., м. Месца ў рыдлёўцы, на якое пры капанні наступаюць нагой. Тады Чубар, як са злосці, вырваў з рук у селяніна рыдлёўку і моўчкі, націскаючы ботам на загнуты брыж, пачаў капаць зямлю проста ў жыце... (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: брыж — востры край, руб чаго-небудзь (Бялькевіч, 92—93). Брыка наз., ж. Драбіны для перавозкі сена, саломы і інш. Увесь дзень Коля тросся ў пустой дрогкай брыцы цераз поле пад параснікі, затое адтуль, седзячы на высокім возе са снапамі, важна ехаў у вёску на свае гумно... Коля ўпраўляўся няблага, брыка толькі хілілася... (В. Быкаў. Сотнікаў) Ты мяне не глядзі. Унька, сваю брыку падымай. Маеш цяперака работкі. (Л. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Параўн.: брыка — фура (Насовіч, 729), від павозкі (Каспяровіч, 43), прыстасаванне для перавозкі сена, саломы; павозка (Бялькевіч, 92). Брындаць гл. Блындаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 145  ▶