Валэбус наз., м. Асудж. ГуЛьтаяватЫ дЗяцюк. Кіпела ўсярэдзіне ад таго, што Сцяпан, тулячыся ля акна, упоцемку ужо, сляпіў вочы пры кніжцы: здароваму гэтаму балэбусу як і не было клопату, што бацьку пятлю зацягваюць. (/. Мележ. Подых навальніцы) Параўн.: балабос— балбатун (Каспяровіч, 10). Барокацца дзеясл., незак. Мерацца сілай, дужацца. Каля дзвярэй крычалі людзі, барокаліся з Сымонам. (3. Бядуля. Салавей) Параўн.: барухацца — няўстойліва стаяць на нагах, хістацца (Крамко, 98). Бахурчык наз., м. Іран. Дзіця, падростак. Вы ведаеце? Пракламацый яму ў кішэню бахурчыкі напхалі і гэта — павятовы начальнік паліцыі! Сорам! (Я. Колас. На ростанях) Параўн.:. бахурка — распусніца (Бялькевіч, 38); бахур — байструк (Сцяшковіч, 49). Бёганка наз., ж. Валтузня, беганіна. «Эге! — пачуліся галасы,— паляшук не даецца». I пачалася беганка. Лабановіч выкручваўся кожны раз, калі Тамара Аляксееўна, здавалася, вось-вось схопіць яго за вуха. (#. Колас. На ростанях) Параўн.: бегі — гулі, беганіна (Сцяцко, 22). Бегацца дзеяслнезак. Указваць сваімі паводзінамі на неабходнасць пакрыцца (пра карову). Пастухі казалі на яе — бык: Чарнавуха, калі я гнаў яе на пашу ў Азярышча, пускаючы сліну ляцела за чужымі каровамі і чаплялася на каторую — яна бегалаея за весну ўжо трэці раз. (В. Адамчик. Два злоты) Параўн.: бегаць (пра карову) (БРС-62, 121); бегацца — бегаць (Шаталава, 20). Бёйбус наз., м. гл. Байбас, Балэбус. Злосць яго [Глушака] на Яўхіма змянілася здзіўленнем і крыўдай: «Абкруціла! Узяла! Галадранка, а абкруціла як!.. I рукі, і ногі звязала бейбусу такому». (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: бэйбус — байбус (Бялькевіч, 99), лянівы чалавек (Жыдовіч, III, 24). Бірбаты прым. Кароткі; абрэзаны. Цыбрыкавы нямазаныя колы ляскаталі, а наравістая Аса раз-пораз узмахвала бірбатым хвастом і трэсла галавою. (В. Дайліда. Радасць
Дадатковыя словы
бахўрчык
17 👁