ы Ыгы часц. Так, але, ага (Бялькевіч, 506). — На сонцы? — пытаўся ён [салдат]. — Ыгы.— Санька быў трохі старэйшы за Мішку і за мяне, але вельмі сарамлівы і нясмелы... (/. Чыгрынаў. Бульба) — Гэта з Моладава, ці што? — Ыгы. (В. Адамчык. Дзень ранняе восені) «Ыгы»,— поўным ротам адказаў Кастусь. (А. Кудравец. Цітаўкі) Параўн.: ыгыкаць — казаць «ыгы», ыгыкала — неразгаворлівы чалавек (Бялькевіч, 506). Э Э'кала наз., аг. Заіка. — Ты каго, даўганосы экала, клікаў? — Я, э-э, секвестратара тут чакаў... (А. Бажко. Перад вераснем). Параўн.: хтокала, штокала ыгыкала (Бялькевіч, 506). Я Якавы займ. Які. А настрой якавы, не чулі? (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: якаво — як (Бялькевіч, 508). Я7ма наз., ж. Пограб; склеп пад хатаю ці асобна са зрубам i страхой. Яна [маці] адвяла трохгадовую Вальку i закрыла яму дяжкім векам. (С. Грахоўскі. Жывое вогнішча) Каля парога сохла высыпаная з ямы картопля, стаяў кошык парэзанае ўжо на насенне. (В. Адамчык. Хата) Параўн.: яма — склеп (Сцяцко, 183; Сцяшковіч, 574). Я'мка наз., ж. Пячурка. Значную частку хаты займала шырокая прысадзістая печ з ямкамі, пячуркамі, выступамі, карнізікамі і цэлымі катушкамі па баках, дзе хаваліся розныя рэчы хатняга ўжытку. (#. Колас. Дрыгва) Рамонак 9 Абабурка М. В
7 👁