Шчубоўкнуць дзбясл., зак. Ударыць па вадзе (Насовіч, 722); плюхнуць, боўтнуць. А там, пад той бок Дняпра, нешта раптам шчубоўкнула. {М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) Параўн.: шубоўтнуць — нечакана ўляцець у глыбокую ваду з галавою (Янкоускі, II, 200); шчабоўкнуць — упасці з шумам, боўтнуцца ў ваду (БРС-26, 352), неспадзявана кінуцца ці кінудь у ваду (Жыдовіч, II, 183). Шчыгульна прысл. Вельмі десна, у абцяжку. 3 самага ранку Зыдор Пніцкі быў на пабудове. Святочная вопратка была на ім шчыгульна зашпілена. (К. Чорны. Ідзі, ідзі) Шчыгульны прым. Цесна, шчыльна абцягнуты, падагнаны (БРС-62, 1032). Ен [каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры, дасціпна абцягваў іх рамянямі. {К. Чорны. Зямля) Параўн.: чыгульны — десны, недастатковы (Каспяровіч, 357), па назе (Жыдовіч, I, 155). Шчыт наз., м. Верх страхі. Той, хто будаваў яе [карчму], не лічыўся з ніякімі густамі. Каробка з дэглы, а на ёй дах з гонту — што можа быць болын простым? Ніякіх слупоў ля ганку. Суцэльная сцяна франтона, пабудаваная з цэглы, разам з шчытом упіраецца ў тонкі гонтавы дах. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: шчыт — вяршыня дрэва (Янкоўскі, I, 200), франтон страхі (Сцяшковіч, 568), стык двухсхільнай страхі (Каспяровіч, 358). Шчэлепы назмн. гл. Пашчакі....Таня ўбачыла, як немец махнуў рукой у белай пальчатцы аднекуль знізу і ўдарыў Боганчыку пад шчэлепы. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: шчэляпы— сківіцы ў жывёлы (Жыдовіч, II, 183; Шаталава, 204). Шэронг наз., м. Шэраг, рад, шарэнга. Двор у Маскалёвых меў мізэрны выгляд: маленькая хата, пры ёй сені, а да сяней — у адзін шэронг, як кажуць старыя,— прылеплены хлеў. (У. Дамашэвіч. Дзявочая клятва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шчыгўльна, шчыгўльны
15 👁