Штокала наз., аг. Той, хто пры гутарцы часта перапытвае «што?» — Халера б на цябе, пішаш? У свята можна сказаць? — Пішу. А што? — Іш ты яго, што... штокала... (М. Лынькоў. Світка) Параўн.: штокало — хто часта пытае «што» (Н асовіч, 717). Штоўхацца дзеясл., незак. Штурхацца. У кухні тупалі, штоўхаліся, грукалі збаны, глякі і бутэлькі, а ўвесь гэты шум пакрываўся і заглушаўся шумам вады. (#. Колас. На ростанях) Шчабоўкнуць дзеясл., зак. Перан. Шчоўкнуць. — А на сходзе, глядзі ты!— гаворыць нехта. — Каб каторы слоўца шчабоўкнуў супроць!.. (#. Брыль. У Забалодці днее) Параўн.: шчабоўкнуць — упасці з шумам у ваду, утварыць гук «шчабоўк» (Гарэцкі, 257). Шчарбялі' наз., мн. Груб. Зубы. «А ну, падыдзі сюды! — абярнулася Аўдоля з дручком.— Вось пацягну па шчарбялях па тваіх, дык i хопіць з цябе». (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: шчарбель — шчарбаты (Сцяцко, 181). Шчопці наз., мн. Кончыкі пальцаў; тры пальцы рукі, зведзеныя кандамі ў адно месца, каб штосьці ўзяць, памадаць. «Здравія жалаем!» — важна сказаў ён [дзед Саёнак], вітаючыся ca мной і дакрануўшыся шчопдямі пальцаў да маленькага, лакіраванага брыля сваёй вялікай, як рэшата, шапкі. (#. Брыль. У Забалоцці днее) Язэп бярэ поўныя шчопді, асцярожна трусіць у газету і круціць ёмкую папяросу. (В. Адамчык. Свой чалавек) Тады Чубар успомніў, што вайскоўды звычайна хаваюць самае «найпершае» на выпадак смерці ў патаемную кішэньку, што на поясе штаноў. ён адкінуў край закарэлай гімнасцёркі і далікатна, быццам то быў не мёртвы, а жывы чалавек, стаў мацадь пальдамі, складзенымі ў шчопаць, абапал брызентавага пасака. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: ш чы пці— 1) шчыпцы, 2) ногді (Ю рчанка, 226); ш чопці— 1) драбок чаго-небудзь, як узяць у тры пальцы, 2) надта мала (Сцяцко
Дадатковыя словы
штбкала
19 👁