Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Яна скінула з сябе старую пашарпаную світку, парудзелыя шкарбаны... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Акуліна ўнесла пакунак, напусціла з двара холаду, навалакла шлапакамі снегу. (Я. Брыль. Сірочы хлеб) Параўн.: скрабакі — падраныя, прычым вялікія боты, чаравікі (Янкоўскі, II, 198); шкрэбуны — старыя боты з адрэзанымі халявамі (Шаталава 200); шлэпкі — туфлі, зробленыя з тоўстых нітак (Каспяровіч, 352); ш лапакі— пантофлі (Б РС-62, 1024). ШлапакІ гл. Шкарбаны. Шлёгаць дзеясл., незак. Біць, сцябаць. Сёмка сядзеў побач таварыша, пашлёгваў пужкаю каня і не перашкаджаў яго думкам. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) «Но, зараза!» — крыкнуў ён [Кірыла] яшчэ мацней, шлёгнуў ляйчынаю і пагнаў воз цераз двор на прыгуменне. (Я. Скрыган. На Кірылавым хутары) Людмила шлеганула ляйчынай кудлатага з вялікім жыватом коніка... (В. Дайліда. Пасаг) Ну і гучна ж шлёгаў ёю [пугаю] Юзік! (/. Хадановіч. Юзік) Аканом кінуўся шлягануць нагайкаю па парабкоўскіх плячах, але парабак хістануўся ўбок... (К. Чорны. Бацькаўшчына) Максіму пагойдваўся на шырока расстаўленых нагах, шлёгаў' лазовым дубчыкам па адпрасаваных калошах штаноў і ўсміхаўся... (А. Кудравец. На балоде скрыпелі драчы) Лёнька сядзеў у курані і галінкаю клёну шлёгаў сябе па шыі — адганяў камароў. {М. Капыловіч. У ружовым тумане) Параўн.: шлёбаць — секчы дубцом, плёткай ці кнутом (Насовіч, 712); шлёг — рэзкі нечаканы ўдар пугай, дубцом (Янкоўскі, I, 197); шлёгаць — сцёбаць (Сцяцко, 179); шлёпаць (Ж ыдовіч, II, 180); шлёгнуць — ударыць (Шаталава, 200). Штандары наз., мн. Дубовыя ці смалістыя хваёвыя круглякі, на якіх стаіць будыніна (Янкоўскі, I, 198). Хата была ўехала ў зямлю, выгнулася сцяной, але дзядзька паклаў новыя падваліны, штандары, зрабіў прыбудоўку, перакрыў дах гонтамі... (/. Навуменка. Вецер у соснах) Параўн.: штандар, штандара — невысокі драўляны слуп у фундаменце (Юрчанка, 225); штандар, штандара, штандары— 1) драўляны фундамент, 2) адзін з драўляных слупоў фундамента (Корань
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 145  ▶