Шаліноўка наз., ж. Прьігожая квяцістая хустка. У сенях яна [Зося] скінула з сябе старую пашарпаную світку, парудзелыя шкарбаны і золеклую шаліноўку... (Ц. Гартны. Сокі даліны) Параўн.: шалінка — шарсцяная хустка (Каспяровіч, 348); шаліноўка — невялікая шарсцяная квяцістая хустка (Сакалоўская, 318; Сцяшковіч, 555), шарсцяная хустка без узораў (Шаталава, 197). Шалпатанне наз., н. Шамаценне. Грамчэй і весялей трубіць ён [Пракоп] носам, болый лагодна прыслухоўваецца да шалпатання прусакоў у шчылінах, да шлёпання кропель з акна і ставіць гэта ў сувязь з адлігаю, што таксама яму на руку. (Я. K o лас. Адшчапенец) Параўн.: шалпатаць — варушыцца (Янкоўскі, II, 197). Шафарня наз., ж. Самаробная шафа (скрыня) з вялікімі шуфлядамі і перагародкамі. Яны [чаравікі] стаяць на шафарні ў сенечках. (/. Пташнікаў. Лонва) Параўн.: шафарь — расходчик (Насовіч, 707); шаф арня— скрынка для збожжа (Ж ы довіч, II, 179). Шворыцца дзеясл., незак. Шнырыць; мітусіцца; праціскацца. [Дзядзька Есып] штось мармыча сам сабе, шворыцца рукою каля шапкі, намацвае брыль i верне шапку брылем на патыліцу... (Я. Колас. На ростанях) Кожнаму хацелася стуліцца, схавацца, знікнуць з вачэй, i таму інстынктыўна шворыўся кожны туды, адкуль менш відаць яго, дзе не звернуць на яго ўвагі. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) Параўн.: шворыцца — мітусіцца, праціскацца кудынебудзь (Сцяшковіч,, 558). Шкандыбаць д з е я сл н е з а к. Іран. Цягнуцца; шкробаць (нагамі). Кабыла няхай пастаіць, а ты шкандыбай, брат, дахаты і нясі сюды новы хамут... (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Фурманка павярнула ў двор, а мы, памалу ступаючы пасля нязручнага сядзення, пашкандыбалі сабе па вясковай вуліцы. (В. Быкаў. Абеліск) Шкарбаны і Шлапак! наз., мн. Вялікі разношаны абутак
Дадатковыя словы
зблеклую, расходчйк
22 👁