Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Чуні' наз., мн. Самаробны абутак. Дзед Талаш быў у кароткім кажушку, у суконных з раменнымі латамі майтках, абуты ў чуні. (#. /Солас. Дрыгва) Каля варот стаяла паласатая будка, і там хадзіў немец у доўгім белым кажусе, у плеценых саламяных чунях на ботах. (В. Адамчык. Раяль з адламаным вечкам) Ну, мусіць, пагаварылі там, у раёне, успомнілі Бародзіча і вырашылі ўзяць. Ноччу прыкацілі пад яго хату. А той, дурань, якраз абувае чуні. (В. Быкаў. Абеліск)...Бліжэй да варот, расклаўшы на снезе чуні, стаялі і звалі да сябе ахвочых дзяды... (М. Капыловіч. Па хлеб) Параўн.: ч у хн і— вязаныя туфлі (Каспяровіч, 346); чуні — лапці, сплеценыя з аборак (Бялькевіч, 491), абутак, склеены з гумы (Ж ыдовіч, I, 150; Сцяшковіч, 551), лапці з нітак (Ж ы довіч, I, 150). Чысток наз., м. Невялікая булка хлеба з апошняга цеста, паскрэбак. Жонка мая дык і зусім вясёлая. Учора злётала да Станіславічыхі — у іх ёсць жорны. Змалола — на працадні нам у аванс далі два пуды — i сёння ранкам пякла. Потым пакрапала боханы вадою і ўкрыла ручніком. Вялікія круглыя боханы. Тры боханы. I яшчэ маленькі — чысток. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Чэран гл. Чарано. Ш Шабуршаць дзеясл., незак. Шамацець, шоргаць. Ад цемені яшчэ цішэй. Чутна, як вожык лістом шабуршыць — на начную працу збіраецца. (М. Лынькоў. Радо) [Кульгавы] моцна патрос чамадан, узяўшы яго ў дзве рукі, паслухаў: «Гы, шабуршыць нешта!» (/. Чыгрынаў. Па дарозе дамоў) Шалабоніць дзеясл., незак. Гаварыць абы-што; пустазвоніць. «Ды будзе ўжо шалабоніць — хадзем, а то i гадзіннік таго не варт, каб аб ём столькі гаварыць»,— пазваў Сёмка таварыша. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: шалы-балы— пустыя расказы (Насовіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чыстбк, чўні, ісолас
10 👁
 ◀  / 145  ▶