Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
напараны ў ямды стаіць. (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.; ямка — пячурка пры печы, куды выграбаюць жар (Насовіч, 727; Сцяцко, 183; Шаталава, 207; Янкоускі, II, 203). Я'сік наз., м. Падушачка. На сярэдзіне палка ляжалі высока ўзбітыя падушкі, на самым версе якіх пакоіўся ясік. (П. Галавач. Праз гады) Параўн.: ясік — маленькая падушачка (Ралавец, 82; Янкоўскі, I, 201; Сакалоўская, 319); ясек, ясік, ясечка — невялічкая падушачка (Сцяцко, 183; Шаталава, 207). Я'трыць дзеясл., незак. Злавадь, узбуджапь. Міканор быцдам хваліўся, што не баіцца. Гэта задзірлівая ўсмешка, было прыкметна, ятрыла Яўхіма. (/. Мележ. Подых навальніцы) Параўн.: ятрыць, ятрыцца — свярбець, балець, вельмі непакоідь (Янкоўскі, I, 202), хваляваць, нерваваць (Сцяшковіч, 576). Я'хкаць дзеясл., незак. Брахаць гучна, скавытаць. Там недзе ад злосді зайшліся і кінуліся сюды сабакі — і раптам сціхлі, пэўна, абнюхалі Дзікуця, і толькі чуваць было, як мякка скакалі і дыхалі, мусіць, высалапіўшы языкі. Потым замільгаў адзін, белы, і, яхкаючы, кінуўся Марціну на грудзі, закруціўся каля мяне, б'ючы хвастом па калошыне. (В. Адамчык. Дзікі голуб) Ганчак ужо ўзяў след, хутка знік і заяхкаў у ціхім заснежаным лесе. (Г. Далідовіч. Ласяня) Параўн.: яхыць — брахаць (Бялькевіч, 509); яха — рэха (Жыдовіч, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бючы, яхкаць
19 👁
 ◀  / 145  ▶